Чорная Вірня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чорная Вірня
Першыя згадкі: XIX ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шапілаўскі
Насельніцтва: 56 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′22″ пн. ш. 30°12′5″ у. д. / 52.93944° пн. ш. 30.20139° у. д. / 52.93944; 30.20139Каардынаты: 52°56′22″ пн. ш. 30°12′5″ у. д. / 52.93944° пн. ш. 30.20139° у. д. / 52.93944; 30.20139
Чорная Вірня на мапе Беларусі ±
Чорная Вірня
Чорная Вірня
Чорная Вірня
Чорная Вірня
Чорная Вірня
Чорная Вірня

Чо́рная Ві́рня[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ржаўка. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 56 чал. (2010). Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад места Жлобін, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 106 км ад Гомелю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўлены археолягамі курганны магільнік (14 насыпаў, за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Мышалоўка) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. З 1880 году дзейнічаў хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся 2 крамы, вятрак, кузьня, крупадрабільня, піцейны дом. У 1903 годзе пабудавана новая школа. У 1909 годзе 1293 дзесяціны зямлі.

У 1931 году арганізаваны калгас «Праўда», працавала кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны у лістападзе 1943 году нямецка карнікі спалілі 112 двароў і забілі 105 жыхароў. Вызвалена 4 сьнежня 1943 году. 108 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Сьвітанак» (цэнтар — вёска Шапілава).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]