Перайсьці да зьместу

Чахі (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чахі (Хойніцкі раён)»)
Чахі, трансьліт. Čachi
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская вобласьць
Раён Хойніцкі раён
Сельсавет Стралічаўскі
Першыя згадкі 1638 год
Часавы пас
Каардынаты 51°47′19,40″ пн. ш. 30°02′48″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2346
СААТА 3254848146
Чахі на мапе Беларусі
Чахі
Чахі
Чахі

Чахі́[1] — былая вёска ў Стралічаўскім сельсавеце Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.
Фрагмэнт запісу князя Ярэмія Вішнявецкага 1638 г.
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.
Чахі на мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» другога тому ВГАБ[2].
Хутар Чахі ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.

Найраней сяло Чахі (Czechi[a]) згаданае ў 1638 годзе, калі князь Ярэмі Міхал Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых сваю палову Брагінскага маёнтку пану Мікалаю Лосятынскаму[5]. Хутар Чахі з чатырма дымамі названы сярод паселішчаў Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага Яна Аляксандра Канецпольскага, моцна пацярпелых зімой 1686/7 г. і пазней ад пастою рэестравых казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага[6]. У акце Оўруцкага гродскага суда ад 22 верасня 1715 г. сказана пра тое, як губарэвіцкія сяляне, узброеныя косамі, сякерамі і стрэльбамі, пасланыя панам маршалкам мазырскім Антоніем Аскеркам, папалілі стагі сена, праналежныя падданым пана войскага мельніцкага Аляксандра Антонія Бандынэлі, жыхарам вёсак Бабчын, Рудакоў і хутара Чахі[7].

Да 1733 г. Чахі належалі да часткі застаўнага маёнтку Брагін падкаморага дорпацкага А. Бандынэлі[8]. Ад таго часу – у складзе маёнтку князя Міхала Сэрвацыя Вішнявецкага, бо той менавіта ў ардынансе 1733 г. упершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[9]. У 1754 годзе з 10 двароў (×6 – каля 60 жыхароў) хутара Чахі Брагінскага маёнтку выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты, 17 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 6 зл., 8 гр.[10]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў пані Эльжбэты Замойскай, дачкі князя Міхала Сэрвацыя, панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.

Хутар Чахі згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Герб Мурдэліо зьменены роду Аскеркаў.
Чахі на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чахі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. У 1795 год хутар Чахі разам з Бабчынам, Рудымі і Губарэвічамі належаў пану падстаросьце рэчыцкаму Ігнацыю Аскерку[12], які годам раней страціў жонку Ізабэлу[13], дачку папярэдняга ўладальніка добраў графа Міхала Адама Ракіцкага. На той час хутар складалі 14 двароў, у якіх жылі 51 асоба мужчынскага і 57 жаночага полу падданых[14].

На 1816 год Чахі ў складзе Рудакоўскага маёнтку паводле сямейнага пагадненьня дасталіся пану Ўладыславу, сыну Ігнацыя, Аскерку[15], пасля – яго старэйшаму сыну Гэнрыку. У 1834 г. гаспадыняй Рудакоўскага маёнтку разам з Чахамі і інш. была ўдава Ўладыслава Ядзьвіга з Гечэвічаў Аскерчына[b][16].

Згодна з кліравой ведамасьцю Бабчынскай царкы за 1847 год, у 9 і 3/4[c] дварах вёскі Чахі «помещицы Евдокии Оскирчины»[d] жылі 39 вернікаў-мужчын і 46 жанчыны[17]. У 1850 г. Чахі складалі 12 двароў з 86 жыхарамі. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 87 жыхароў вёскі Чахі зьяўляліся прыхаджанамі Бабчынскай Крыжаўздзьвіжанскай царквы, 1 мужчына і 3 жанчыны былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[18].

Бабчын на трохвярстовай мапе Ф. Ф. Шубэрта і П. А. Тучкова 1850 г. з наступнымі праўкамі.

У парэформавы пэрыяд адміністрацыйна Чахі належалі да Мікуліцкай воласьці. На пачатак 1870 года тут — 50 мужчын-гаспадароў зь ліку сялян уласьнікаў, прыпісаных да Плоскаўскага сельскага таварыства[19]. У 1879 г. вёска названа ў ліку паселішчаў, якія належалі да прыходу Крыжаўзьдзьвіжанскай царквы ў Бабчыне[20]. Пані Алена, дачка Гэнрыка, Ваньковіч (Аскерчанка) названая ўладальніцай Рудакоўскага маёнтку ў “Списке землевладельцев Минской губернии” 1889 и 1911 г. На 1909 год у Чахах 32 двары, 121 жыхар[21].

9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Чахі у складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[22].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Чахі на мапе 1926 г.

З 8 сьнежня 1926 году Чахі — у складзе БССР, у Бабчынскім сельсавеце Хойніцкага раёну Рэчыцкай акругі, з 9 чэрвеня 1927 па 26 ліпеня 1930 году — Гомельскай акругі. На 1930 год — 53 двары. У 1931 г. арганізаваны калгас. З 20 лютага 1938 году Чахі — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры,

У гады Другой сусьветнай вайны на фронце загінулі 29 вяскоўцаў.

З 8 лютага 1954 году Чахі — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году тут налічвалася 217 жыхароў. Вёска ў складзе калгасу "Кастрычнік" (цэнтар – сяло Бабчын).

21 верасьня 2010 году вёска ліквідаваная рашэньнем Хвойніцкага раённага Савету дэпутатаў[23].

  1. Насуперак таму, як уважае Н. Багамольнікава[3], людзі-чэхі да назвы паселішча ня мелі аніякага дачыненьня, бо ў яе агульная аснова, што і ў тэрміну чахец; так здаўна называлі крывы, шурпаты, каравы хвойнік на пясчаных узгорках; роднасныя назвы ў паселішчаў Чахаўцы, Чахоўшчына, уласна Чахец[4].
  2. Настаяцель Бабчынскай прыходзкай царквы І. Нямшэвіч у мэтрычных запісах хросту дзяцей сялян чамусьці настойліва называў яе Еўдакіяй
  3. Так запісана ў крыыніцы. Але як паведаміў іерэй Расьціслаў Бандарэнка, тут меліся на ўвазе не вясковыя сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы.
  4. Такое імя працягваў ўжываць і іншы настаяцель бабчынскі Васіль Загароўскі.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122
  3. Багамольнікава Н. А. Пра што гавораць нам тапонімы. // Хойнікшчыны спеўная душа. Народная духоўная культура Хойніцкага краю. Фальклорна-этнаграфічны зборнік. – Мінск, 2010. С. 290
  4. Яшкін І. Я. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў. — Мінск, 2005. С. 696
  5. Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5
  6. Архив Юго-Западной России. Киев, 1868. Ч. III. Т. II. С. 155
  7. Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 379
  8. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. – Біла Церква, 2015. С. 284
  9. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  10. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. — Біла Церква, 2015. С. 190
  11. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  12. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 71
  13. НГАБ у Менску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 97
  14. НГАБ. Ф. 333. Воп. 3. Спр. 1. А. 303-305адв.
  15. Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. – Warszawa, 1888. T. IX. S. 901
  16. НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 536. А. 68
  17. НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41952. А. 10адв.
  18. Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 722
  19. Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
  20. Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. – Минск, 1879. С. 15
  21. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. – Минск, 1909. С. 216
  22. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  23. «Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25 (рас.)
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0
  • Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI–XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А.Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 6, 23 – 27, 29