Перайсьці да зьместу

Часлаў Ханяўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Часлаў Ханяўка
Род дзейнасьці палітык
Дата нараджэньня 26 траўня 1909
Месца нараджэньня Рыга, Латвія
Дата сьмерці 2 ліпеня 1988
Месца сьмерці Саўт-Рывер, ЗША
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Сябра ў Беларускі камітэт[d], Беларускі камітэт[d] і Беларускі камітэт

Часлаў Ханяўка (нар. 26 траўня 1909, Рыга 2 ліпеня 1988, Саўт-Рывер) — беларускі палітычны й грамадзкі дзеяч.

Нарадзіўся 26 траўня 1909 году ў Рызе ў Казімера Іванавіча Ханяўкі й яго жонкі Алены, народжанай Каранько. Сямʼя паходзіла з Будслава. 7 чэрвеня таго ж году быў ахрышчаны ў Рыскім парафіяльным касьцёле кс. Довгялловичам. Хроснымі сталі Эдвард Будзька і Аляксандра Гульбінская[1]. Стрыечны брат Вінцэнта Жук-Грышкевіча.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію і агранамічны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Пад час вучобы ва ўнівэрсытэце быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу й закладнікам студэнцкай карпарацыі Скарынія, дзе абіраўся сакратаром праўленьня ў 1931 годзе[2] й намесьнікам старшыні ў 1933 годзе[3].

У Другую сусьветную вайну ў 1939 годзе ў Вільні разам зь іншымі беларускімі дзеячамі заснаваў Беларускую незалежніцкую партыю, паводле Вацлава Пануцэвіча, быў адным зь ініцыятараў заснаваньня партыі. У 1940 годзе разам з Вінцэнтам Гадлеўскім, перабіраецца ў Варшаву. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у Беларускім камітэце ў Беластоку і Беларускім камітэце ў Варшаве[4].

З пачатку 1950-х жыў у ЗША ў Саўт-Рыверы. Актыўна дзейнічаў у беларускім асяродзьдзі. 16 сьнежня 1951 году ўдзельнічаў у першым паседжаньні ініцыятыўнай групы па стварэньні Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку[5].

Зьяўляўся адным з кіраўнікоў арганізацыі «Беларуска-амэрыканская дапамога» ў Нью-Ёрку, створанай з ініцыятывы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня[6]. У 1962 годзе цяжка захварэў, пра гэта прэзыдэнт Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч пісаў так: «Шкада, што Чэсь пісаць ня можа, бо пісаць ён мог і мае аб чым...»[4].

З жонкай Марыяй (1910—2005) — арганізатар і ўдзельніца беларускіх сустрэч і мерапрыемстваў у Амэрыцы. Пахаваная побач з мужам на беларускіх могільніках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансьвіку (ЗША) — меў дачку Рагнеду.

Памёр 2 ліпеня 1988 году ў Саўт-Рыверы ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансьвіку (ЗША).

  1. ^ Латвійскі дзяржаўны гістарычны архіў Latvijas Valsts vēstures arhīvs (LVVA). — 632.2.55, л. 15 аб.-16.
  2. ^ Chronika. Z žyćcia korporacyi.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — krasavik 1932. — № 2. — С. 29.
  3. ^ Chronika. Prezydyjum KI na 1933/34 ak. hod.  (бел.) // Novaja varta : часопіс. — sakavik 1934. — № 3. — С. 16.
  4. ^ а б Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі / прадмова — Алег Дзярновіч. — МенскСлонім: БГАКЦ, 1998. — С. 6, 83. — 185,VIII с. — (Архіў Найноўшае Гісторыі). — ISBN 985-6012-62-7
  5. ^ Натальля Гардзіенка. (16 сьнежня 2012) Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 16 снежня. БІНіМ Дзёньнік падарожжа па жыцьці
  6. ^ Вітаўт Кіпель. Беларусы ў ЗША / параклад Сяргея Шупы. — [[|]]. — Менск: Беларусь, 1993. — С. 187, 241. — 352 с. — ISBN 5-338-00884-X

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]