Чарлі і шакалядная фабрыка
| Чарлі і шакалядная фабрыка | |
| Charlie and the Chocolate Factory | |
| Жанр: | казка |
|---|---|
| Аўтар: | Роалд Дал |
| Мова арыгіналу: | ангельская |
| Публікацыя: | 1964 |
| Выдавецтва: | Alfred A. Knopf, Inc |
| Наступны твор: | Charlie and the Great Glass Elevator[d] |
Ча́рлі і шакаля́дная фа́брыка (па-ангельску: Charlie and the Chocolate Factory) — казачнае апавяданьне Роалда Даля (па-ангельску: Roald Dahl). Упершыню кніга была апублікавана ў ЗША выдавецтвам Alfred A. Knopf, Inc. у 1964 годзе і ў Вялікабрытаніі выдавецтвам George Allen & Unwin у 1967 годзе. Паводле кнігі былі зьняты дзьве кінастужкі Willy Wonka & the Chocolate Factory у 1971 і Charlie and the Chocolate Factory ў 2005 годзе. Кніга мае працяг: Чарлі і вялікі шкляны ліфт (па-ангельску: Charlie and the Great Glass Elevator) была напісаная ў 1972 годзе. Дал плянаваў напісаць трэцюю кнігу, але ня здолеў скончыць яе[1].
Апавяданьне распавядае пра прыгоды хлопчыка Чарлі Бакета (па-ангельску: Charlie Bucket) на шакаляднай фабрыцы і эксцэнтрычнага Вілі Вонка (па-ангельску: Willy Wonka).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Martin Chilton (18 November 2010) The 25 best children’s books The Daily Telegraph