Чараўнік (тэлесэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чараўнік
Spellbinder
Жанр фэнтэзі, падлеткавая драма, фантастыка
Рэжысэр Ноэл Прайс
Прадусар Ноэл Прайс
Сцэнарыст
  • Марк Шэрэфс
  • Джон Томсан
У ролях
Кампазытар Ен Дэвідсан
Апэратар Мечыслаў Анвэйлер
Вытворчасьць
  • Telewizja Polska
  • Film Australia
На экранах 9 студзеня 1995 (25 гадоў таму)
Даўжыня сэрыі 24—25 хв.
Колькасьць сэзонаў 1
Колькасьць сэрыяў 26
Краіна
  • Аўстралія
  • Польшча
Тэлеканал Nine Network
Мова ангельская
Наступны «Чараўнік: Зямля валадара-цмока» (1997)
Профіль на IMDb

«Чараўні́к» (па-ангельску: Spellbinder), «Два сьве́ты» (па-польску: Dwa światy) — фэнтэзійны падлеткавы навукова-фантастычны тэлесэрыял супольнай аўстралійска-польскай вытворчасьці, прэзэнтаваны ў 1995 року.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Школьная кляса знаходзіцца ў лягеры ў аўстралійскіх Блакітных горах. Тут Пол Рэйналдз выпадкова трапляе ў паралельны сусьвет, дзе існуе герархічнае і меней тэхналягічнае грамадзтва. Пол заводзіць сяброўства зь дзяўчынай на імя Рыяна.

Рыяніным сусьветам кіруюць так званыя чараўнікі, якія маюць здольнасьць кіраваць статычнай электрычнасьцю. З дапамогай магнітнай левітацыі яны мгуць уздымацца ў паветра на агромністых мэталёвых машынах. Некаторыя з Чараўнікоў карыстаюцца сваімі здольнасьцямі ў благіх мэтах, адной з такіх валадароў ёсьць Ашка, якая хавае сваю сапраўдную прыроду.

Пол у спробе вярнуцца дадому выклікае гнеў Чараўнікоў на Рыяну, ейную сям’ю і вёску. Пол і Рыяна вымушаныя хавацца, чакаючы, пакуль ягоныя сябры здолеюць вярнуць яго назад. У рэшце рэшт ён вяртаецца дадому, забіраючы з сабой і Рыяну, каб уратаваць яе ад пагоні. Пазьней Пол пераносіць Рыяну назад у ейны сьвет, але цяпер увасьлед за ім у ягоны сьвет трапляе Ашка. Яна спрабуе атрымаць ад Полавага бацькі больш магутныя дасьпехі, каб адолець іншых Чараўнікоў.

Пол раскрывае Ашкіны пляны, сябры і ягоны бацька дапамагаюць перадаць Ашку ў рукі Чараўнікоў. Рыяна становіцца новым вучнем чараўніка Корэана. Каб пазьбегнуць наступных падобных выпадкаў, праход між сусьветамі перакрываюць назаўжды.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]