Перайсьці да зьместу

Чамярысы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чамярысы
лац. Čamiarysy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Брагінскі
Сельсавет Чамярыскі
Дата заснаваньня перад 1734 годам[a]
Часавы пас
Каардынаты 51°41′57,30″ пн. ш. 30°27′21,49″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 404 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2344
Паштовы індэкс 247643
Нумарны знак 3
Чамярысы на мапе Беларусі ±
Чамярысы
Чамярысы
Чамярысы
Чамярысы
Чамярысы
Чамярысы

Чамяры́сы[3] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Цэнтар Чамярыскага сельсавету.

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, вёска Czemerysy — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[4]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[5]. Але Чамярысы, падобна, ня былі ягонай уласнасьцю.

На 1754 год з 42 двароў (×6 — каля 252 жыхароў) вёскі Чамярысы спрэчнай прыналежнасьці (in controverso) выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 6 злотых і 16,5 гроша, «na milicję» (пераважна на барацьбу супраць гайдамакаў) 26 злотых і 6 грошаў[6].

Расейская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Герб Радван зьменены роду Юдыцкіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чамярысы — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што вёска Чамярысы разам з Лоевам і іншымі добрамі належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[8]

9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Чамярысы ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

  • 2003 год — 212 двароў, 505 жыхароў.
  • 2004 год — 209 двароў, 492 жыхары.
  • 2006 год — 197 двароў, 479 чалавек, зь якіх 91 ва ўзросьце да 16 гадоў, 227 — у працаздольным і 161 — старэйшым за працаздольны.
  1. Зыходзячы з назвы, лягічна было б меркаваць, што паселішча заснаванае каля таго часу, як зьявіліся першыя зьвесткі пра падараваньне зямельных угодзьдзяў баярам цюрскага паходжаньня Чамярысам. Нават і ўважаць за іх радавую маетнасьць[1]. У люстрацыі Любецкага староства 1616 году сказана, што продкі баяраў атрымалі «вечным правам» востраў Просмыч яшчэ ад астатняга з дынастыі Ягелонаў караля Жыгімонта Аўгуста († 1572). Пацьвердзіў тое права і трэці з абраных ужо каралёў — Жыгімонт Ваза[2]. Але існуе праблема: як паселішча Чамярысы да XVIII ст. не названыя ні ў адной крыніцы.
  1. Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVI – середина XVII ст.). /І. В. Кондратьєв – Чернігівський національний педагогічний університет ім. Т. Г. Шевченка; Історико-археологічний музейний комплекс «Древній Любеч». – Чернігів: Видавець Лозовий В. М., 2014. С. 35, 36, 284, 338
  2. Źródła dziejowe. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 92
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  4. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
  5. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  6. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192
  7. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  8. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 70
  9. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)