Чалан, дзе мой самаход?

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чалан, дзе мой самаход?
па-ангельску: Dude, Where's My Car?
Жанр кінакамэдыя[d], бадзі-муві[d] і гомасэксуалізм у кіно[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Вытворчасьць Alcon Entertainment[d]
Распаўсюд 20th Century Fox і Netflix
Дата выхаду 10 сьнежня 2000[2] і 22 сакавіка 2001[3]
Працягласьць 80 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Чалан, дзе мой самаход?» (па-ангельску: Dude, Where’s My Car?) — амэрыканскі стоўнэр-фільм 2000 году рэжысэра Дэні Лэйнэра. Галоўныя ролі фільму выканалі Эштан Кутчэр і Шон Ўільям Скот, якія паводле сюжэту ёсьць двума найлепшымі сябрамі, якія ня могуць успомніць, дзе яны прыпаркавалі свой аўтамабіль пасьля ночы весялосьці. Сярод іншых актораў варта вылучыць Крысьці Сўонсан, Джэніфэр Гарнэр і Марла Сакалоф. Не зважаючы на тое, што большасьць крытыкаў не ацаніла фільм, але ён меў пэўны касавы посьпех і здолеў атрымаць культавы статус, часткова дзякуючы частым этэрам па кабэльным тэлебачаньні.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найлепшыя сябры Джэсі (Эштан Кутчэр) і Чэстэр (Шон Ўільям Скот) прачынаюцца ад пахмельля і ня памятаюць падзеяў мінулай ночы. Удваёх яны глядзяць тэлебачаньне, дзе ў этэры ідзе праграма Animal Planet пра жывёлаў, якія выкарыстоўваюць галінкі і камяні ў якасьці інструмэнтаў дзеля здабычы ежы. Іхная лядоўня напоўненая ёмістасьцямі з шакалядным пудынгам, а аўтаадказчык зьмяшчае гнеўнае паведамленьне ад іхных сябровак-двайнятаў Ўілмы (Марла Сакалоф) і Ўанды (Джэніфэр Гарнэр), якая злуцуюцца на тое, што яны спрычынілі вэрхал у іхняй хаце. Абодва таксама даведваюцца, што іх амаль звольнілі з працы. Яны выходзяць са свайго дому, каб знайсьці аўтамабіль Джэсі, які дзесьці згубіўся. Каб залагодзіць сябровак, яны спрабуюць знайсьці самаход, бо ў ім месьцяцца падарункі, якія хлопцы прыгатавалі сваім сяброўкам на гадавіну іхных адносінаў. Менавіта, гэта і прымушае Джэсі задаць пытаньне, якое і сталася тытульным гэтага фільму.

Сябры пачынаюць наведваць месцы, дзе яны былі за дзень да таго, спрабуючы даведацца, дзе яны пакінулі самаход. Па дарозе яны сутыкаюцца з транссэксуалкай-стрыптызэркай, гарэзным апэратарам дыстанцыйнай сыстэмы па прыёме замоваў кітайскай рэстарацыі. У наступным хлопцы выявілі, што на сьпінах яны зрабілі татуяваньні. Сябры былі выкрадзеныя акультыстымі, якія ёсьць вернікамі НЛА на чале з Золтанам (Гэл Спаркс), які пазьней выкраў іхных дзяўчынаў. Акультысты, як і дзьве групы іншаплянэтнікаў, адна зь якіх ёсьць пяць цудоўных жанчынаў, другая — два мужчыны, шукаюць кантынуўм-пераўтваральнік, як то пазаземнае прыстасаваньне, якое хлопцы выпадкова забралі мінулай ноччу.

Выявіўшы, што іхны самаход быў выпадкова прададзены на аўкцыёне, Джэсі і Чэстэр патрапілі ў пастку, які сканструяваў мясцовы француз П’ер (Брэнт Спайнэр), калі хлопцы прабраліся да яго. Пасьля таго, як П’ер выпусьціў хлопцаў з-за кратаў, Джэсі і Чэстэр накіроўваюцца да мясцовага забаўляльнага цэнтру. Апынуўшыся ўнутры, яны сутыкаюцца з Золтанам і ягонымі культыстамі, якія аддаюць ім Ўілму і Ўанду ў абмен на цацку, якую Джэсі і Чэстэр спрабуюць выдаць за кантынуўм-пераўтваральнік. У хуткім часе зьяўляюцца і дзьве групы іншплянэтнікаў, якія выяўляюць, што цацка ня ёсьць тым самым прыстасаваньнем. Чэстэр нарэшце складвае свой кубік Рубіка, які пераўтвараецца ў кантынуўм-пераўтваральнік. Каб выратаваць Сусьвет іншаплянэтнікі просяць аддаць прыстасаваньне ім, але невядома, якая група сапраўды хоча выратаваць Сусьвет, а якая зруйнаваць. Джэсі знаходзіць вырашэньне, каб зразумець, хто ёсьць хто.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 17%, заснаваны на аглядах 58 крытыкаў, зь сярэднім рэйтынгам 3,59/10. На думку крытыкаў фільм ёсьць ня сьмешным, сюжэт вельмі кволым, а сам твор больш падобны на сытком, чым на фільм. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 30 бал з 100 магчымых, на аснове 17 крытычных агляда, што сьведчыць пра ў цэлым дрэнныя водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал B− па шкале ад A+ да F.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]