Чайчыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чайчыцы
трансьліт. Čajčycy
Дата заснаваньня: 1897
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Рачкавіцкі
Насельніцтва: 2 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′17″ пн. ш. 27°18′14″ у. д. / 52.98806° пн. ш. 27.30389° у. д. / 52.98806; 27.30389Каардынаты: 52°59′17″ пн. ш. 27°18′14″ у. д. / 52.98806° пн. ш. 27.30389° у. д. / 52.98806; 27.30389
Чайчыцы на мапе Беларусі ±
Чайчыцы
Чайчыцы
Чайчыцы
Чайчыцы
Чайчыцы
Чайчыцы

Ча́йчыцы[2] — пасёлак у Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рачкавіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX стагодзьдзі — засьценак Чапліцкай воласьці.[3] Зь лютага па сьнежань 1918 г. засьценак быў заняты польскім корпусам Доўбар-Мусьніцкага і нямецкімі войскамі.

У 1919 г. Чайчыцы ўключаныя ў склад ССРБ[1]. Падчас польска-савецкай вайны засьценак некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі, у выніку застаўшыся на акупаванай саветамі частцы Беларусі.

З 1924 г. засьценак належаў да Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкае акругі, з жніўня 1924 г. — да Малышэвіцкага сельсавету. З 1927 па 1930 гг. Чайчыцы былі ў складзе Бабруйскае акругі.

Падчас Другой сусьветнай вайны Чайчыцы акупаваныя нямецкімі войскамі з чэрвеня 1941 г. па чэрвень 1944 г. З 1944 да 1954 гг. — у складзе Бабруйскае вобласьці БССР.[1]

У цяперашні час амаль ня мае сталых жыхароў і ўключае шэраг лецішчаў жыхароў Слуцку.[4]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2012 год — 2 чалавекі[1]
  • 2010 год — 1 чалавек
  • 1999 год — 2 чалавекі

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9. С. 412
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 425
  3. ^ З гісторыі населеных пунктаў — Наследие слуцкого края, 30.08.2017
  4. ^ За ночь взломаны четыре дачи — «Інфа-Кур’ер», 30 сьнежня 2005