Ціўнавічы (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ціўнавічы
трансьліт. Ciŭnavičy
Першыя згадкі: 1634
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Іўеўскі
Насельніцтва: 56 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229813136
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′14″ пн. ш. 25°47′51″ у. д. / 53.97056° пн. ш. 25.7975° у. д. / 53.97056; 25.7975Каардынаты: 53°58′14″ пн. ш. 25°47′51″ у. д. / 53.97056° пн. ш. 25.7975° у. д. / 53.97056; 25.7975
Ціўнавічы на мапе Беларусі ±
Ціўнавічы
Ціўнавічы
Ціўнавічы
Ціўнавічы
Ціўнавічы
Ціўнавічы

Ці́ўнавічы[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2-й палове XVII ст. вёска ў Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. у складзе маёнтка Іўе, 42 дымы, 23 валокі зямлі. У 1744 г. 15 валок зямлі, уласнасьць Тызенгаўзаў.

У XIX—пачатку XX ст. вёска ў Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 111 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1897 г. 55 двароў, 329 жыхароў, у 1905 г. 467 жыхароў, 645 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 70 двароў, 421 жыхар, які меў 63 каровы, 60 коней, 511 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 67 двароў, 337 жыхароў. 3 1939 г. дзейнічала хата-чытальня.

3 12.10.1940 г. вёска (79 двароў, 408 жыхароў) у Дайлідзкім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. Са сьнежня 1951 г. у калгасе «Воля», з 1953 г. у калгасе «Новае жыцьцё». 3 3.5.1962 г. у Іўеўскім сельсавеце. У 1970 г. 262 жыхары. Потым у складзе калгаса «Дайліды».

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 56 чалавек[2]
  • 1999 год — 101 чалавек, 55 двароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.