Перайсьці да зьместу

Ціхань (Вэспрэм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ціхань
вуг. Tihany
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Вугоршчына
Мэд’е Вэспрэм
Геаграфія
Плошча 27,33 км²
Часавы пас
Каардынаты 46°55′ пн. ш. 17°53′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1369 чал. (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 87
Паштовы індэкс 8237
Сайт Сайт (вуг.)
Ціхань на мапе Вугоршчыны
Ціхань
Ціхань
Ціхань

Ціхань (па-вугорску: Tihany) — вёска на захадзе Вугоршчыны, разьмешчаная на аднайменнай паўвысьпе, на паўночным беразе возера Балатону.

Паўвыспа Ціхань

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ціхань утварылася ў выніку вульканічнай дзейнасьці і на працягу некалькіх стагодзьдзяў была выспай. Цяпер гэта паўвыспа, якая ўзвышаецца над узроўнем возера на 200 м і ўдаецца ў яго на 5 км. Ад крайняга пункту паўвыспы да супрацьлеглага берагу ўсяго 1,5 км — гэта самае вузкае месца на Балатоне.

Мястэчка Ціхань

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гісторыя мястэчка бярэ пачатак у 1055 годзе, калі кароль Андраш I са сваёй жонкай заснавалі тут абацтва. Паводле легенды, уражаная гэтымі мясьцінамі, кіеўская князёўна ўсклікнула: «Ах, якая ціхань!»[1]. І ў нашыя дні гэтыя мясьціны вядомы прыгажосьцю сваіх краявідаў, цішынёю і спакоем.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ціхань (Вэспрэм)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў