Ціханскае абацтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Царква Ціханьскага абацтва

Ці́ханскае аба́цтва (па-вугорску: Tihanyi apátság [ˈtihɒɲ]) — абацтва на паўвысьпе Ціхань(hu) на возеры Балатон на захадзе Вугоршчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар быў заснаваны ў 1055 годзе каралём Андрашам у якасьці пахавальні чальцоў яго сям’і. Разьмешчаная пад кляштарным касьцёлам крыпта належыць да найстарэйшых захаваных да нашага часу раманскіх пабудоваў рэгіёну. У часы супрацьстаяньня туркам абацтва было перабудаванае ў фартэцыю. У 1752 былі надбудаваныя дзьве вежы, якія дагэтуль зьяўляюцца сымбалем паўвыспы Ціхань. Унутры абацтва знаходзіцца галерэя, у якой у летнія месяцы ладзяцца шматлікія культурныя мерапрыемствы. Насьценныя малюнкі ў касьцёле былі намаляваныя Караем Лоцам.

У 1921, пасьля няўдалай спробы рэстаўрацыі манархіі, апошні вугорскі кароль Карл IV быў на короткі час інтэрнаваны ў Ціханьскім абацтве.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]