Перайсьці да зьместу

Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дом грамады
Даведка
СкаротЦБСКЛ
Дата ўтварэньня1 студзеня 2021 (5 гадоў таму)
Віднедзяржаўная ўстанова
Праўны станасобная грамада
СядзібаСьцяг ЛетувыЖамойць, м. Вільня, вул. Віленская, д. 20
Дзейнічае ў месцахм. Вільня
Службовыя мовыбеларуская
Ведамасьць
Ведамасьцьграмада мае адно СМІ
ССЦэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні
[[commons:Category:Belarusian Community and Culture Center in Vilnius|]] у Вікісховішчы

Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні таксама Беларускі дом[1]некамэрцыйная арганізацыя беларусаў у Летувы. Разьмяшчаецца ў будынку па адрасе Віленская вуліца, 20 (Vilniaus g. 20)[2].

Цэнтар стварае прастору для беларускіх праектаў і ініцыятыў[2]. У сьценах Цэнтра праходзіць мерапрыемствы для беларускай супольнасьці ў Вільні, прадастаўляецца псыхалягічная дапамога пацярпелым ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі беларусам[1].

На базе Цэнтра працуе нядзельная беларуская школка, дзе штовыходныя праводзіцца па 15 заняткаў для беларускіх дзяцей і падлеткаў, а штомесяц адзначаюцца беларускія сьвяты, Жаночы Клуб, курсы soft-skills у IT для падлеткаў, курсы беларускае, летувіскае і польскае моваў, каворкінг, бібліятэка, ладзяцца самыя розныя прэзентацыі, сустрэчы, імпрэзы і іншае[2].

У Цэнтры таксама працуе некалькі грамадзкіх арганізацый: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, журналісты «ZUBR.in», праваабарончая арганізацыя «Вясна», аб’яднаньне мэдыкаў, вымушаных пакінуць Беларусь «Дактары за праўду і справядлівасьць»[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў