Цыкуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цыкуны
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Бабовіцкі
Насельніцтва: 92 (2004)
Тэлефонны код: +375 23(2)
Паштовы індэкс: 247032
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′41″ пн. ш. 30°47′38″ у. д. / 52.32806° пн. ш. 30.79389° у. д. / 52.32806; 30.79389Каардынаты: 52°19′41″ пн. ш. 30°47′38″ у. д. / 52.32806° пн. ш. 30.79389° у. д. / 52.32806; 30.79389
Цыкуны на мапе Беларусі
Цыкуны
Цыкуны
Цыкуны

Цыкуны́[1], раней Случ-Мільчавёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Цыкуны ўваходзяць у склад Бабовіцкага сельсавету. Насельніцтва 92 чал. (2004).

Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы захад ад Гомля, каля аўтадарогі КаленкавічыГомель.

На поўначы і ўсходзе мэліярацыйныя каналы. Насупраць дачнага каапэратыву ёсьць штучнае возера. На поўначы і захадзе мяжуе зь лесам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомыя з XVIII ст. як слабада ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. З 1834 року валоданьне фэльдмаршала графа І. Паскевіча. У 1833 року ў Беліцкім павеце Магілёўскай губэрні. У 1862 року ў Гомельскім павеце. У 1897 року ў вёсцы (Случ-Мільча) разьмяшчалася хлебазапасная крама. Знаходзіліся ў Дзятлавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. У 1913 року пачала працаваць земская школа.

З 1959 року ў складзе гаспадаркі «Мірны» з цэнтрам у вёсцы Міхалькі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1833 — 20 жыхароў.
  • 1862 — 21 двор.
  • 1884 — 185 жыхароў.
  • 1897 — 49 двароў, 267 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 — 56 двароў, 347 жыхароў.
  • 1926 — 429 жыхароў.
  • 1959 — 414 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 — 54 двары, 92 жыхары.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы 54 жылыя хаты (2004). Плянаваньне складаецца са зьлёгку выгінастай вуліцы да якой прылягае завулак. Забудова двухбаковая, хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]