Цыклён

Цыклён (ад стар.-грэц. κυκλῶν) — атмасфэрны віхур велізарнага (ад сотняў да некалькіх тысячаў кілямэтраў) дыямэтру з паніжаным ціскам паветра ў цэнтры.
Паветра ў цыклёне цыркулюе супраць гадзіньнікавай стрэлкі ў паўночным паўшар’і і па гадзіньнікавай стрэлцы ў паўднёвым. Цыклёнічныя вятры рухаюцца амаль па ўсіх рэгіёнах Зямлі, за выключэньнем роўніка, і звычайна зьвязаныя з дажджом ці сьнегам. Акрамя таго, у паветраных пластах на вышыні ад зямной паверхні да некалькіх сотняў мэтраў, вецер мае складнік, накіраваны да цэнтра цыклёна, па барычным градыенце (у бок зьмяншэньня ціску). Велічыня складніку памяншаецца з вышынёй.
Цыклён — ня проста супрацьлегласьць антыцыклёну, у іх адрозьніваецца мэханізм узьнікненьня. Цыклёны пастаянна й натуральным чынам зьяўляюцца з-за кручэньня Зямлі, дзякуючы сіле Карыёліса. Сьледзтвам тэарэмы Браўэра аб нерухомай кропцы зьяўляецца наяўнасьць у атмасфэры прынамсі аднаго цыклёну альбо антыцыклёну.
Адрозьніваюць два асноўных віды цыклёнаў — нетрапічныя й трапічныя.
Шкала вымярэньняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антыцыклён
- Трапічны цыклён
- Пазатрапічны цыклён
- Субтрапічны цыклён
- Сьпіс трапічных цыклёнаў
- Сьпіраль
- Дэпрэсія (мэтэаралёгія)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- science/cyclone-meteorolog (анг.). Britannica.