Цудоўнае падарожжа Нільса Гольгэрсана зь дзікімі гусямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цудоўнае падарожжа Нільса Гольгэрсана зь дзікімі гусямі (па Швэцыі)
Nils Holgerssons underbara resa genom Sverige
Жанр: казачны раман
Аўтар: Сэльма Лягерлёф
Мова арыгіналу: швэдзкая
Публікацыя: 1906-1907


Цудоўнае падарожжа Нільса Гольгэрсана зь дзікімі гусямі па Швэцыі (па-швэдзку: Nils Holgerssons underbara resa genom Sverige) — казачны раман швэдзкай пісьменьніцы Сэльмы Лагерлёф (па-швэдзку: Selma Lagerlöf) выдадзены у дзьвюх кнігах у 1906-1907 гадах. Першапачаткова быў напісаны як займальны падручнік па геаграфіі і ўваходзіў у сэрыю «Падручнікі для швэдзкіх пачатковых школаў».

У творы распавядаецца пра Нільса Гольгэрсана, якога гном ператварае ў карліка й той на дворным гусі пачынае падарожжа разам зь дзікімі гусямі па гістарычным куткам Швэцыі.