Перайсьці да зьместу

Цзян Цзэмінь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цзян Цзэмінь
па-кітайску: 江泽民
24 чэрвеня 1989 — 15 лістапада 2002
Папярэднік Чжао Цзыян[d]
Наступнік Ху Цзіньтао[d]
27 сакавіка 1993 — 15 сакавіка 2003
Папярэднік Ян Шанкунь[d]
Наступнік Ху Цзіньтао[d]
19 сакавіка 1990 — 8 сакавіка 2005
Папярэднік Дэн Сяопін[d]
Наступнік Ху Цзіньтао[d]
9 лістапада 1989 — 19 верасьня 2004
Папярэднік Дэн Сяопін[d]
Наступнік Ху Цзіньтао[d]
2 лістапада 1987 — 15 лістапада 2002
20 чэрвеня 1985 — 25 красавіка 1988
Папярэднік Ван Даохань[d]
Наступнік Чжу Жунцзы[d]
1987 — 1989
Папярэднік Rui Xingwen[d]
Наступнік Цзян Цзэмінь
23 чэрвеня 1989 — 15 лістапада 2002
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся17 жніўня 1926(1926-08-17)[1][2][3]
Памёр30 лістапада 2022(2022-11-30)[4] (96 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Ван Епін[d][7]
Дзеці Jiang Mianheng[d] і Jiang Miankang[d]
Бацька Цзян Шуйцзюнь[d]
Маці Ван Жэлань[d][8]
Узнагароды
мэдаль Пушкіна ордэн Збавіцеля Grand Cross of the Order of Tahiti Nui ордэн Паўднёвага Крыжа ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Ордэн Залатога Арла ордэн Хасэ Марці Order of State of Republic of Turkey Вялікі крыж ордэна Добрай надзеі ордэн Вызваліцеля National Order of Mali Order of the Crown of Brunei Order of Tahiti Nui Congolese Order of Merit Order of Bethlehem Order of Good Hope Order of Bethlehem

Цзян Цзэмінь (па-кітайску: 江泽民; 17 жніўня 1926, г. Янчжоў, Цзянсу, Кітай — 30 лістапада 2022[9]) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітаю, генэральны сакратар ЦК КПК з 1989 па 2002, старшыня Вайсковай рады ЦК КПК з 1989 па 2004, старшыня Цэнтральнай вайсковай рады КНР з 1990 па 2005, старшыня КНР з 1993 па 2003 гг.

Нарадзіўся 17 жніўня 1926 ў г. Янчжоў, правінцыя Цзянсу ў сям’і патомных інтэлігентаў. Дзед быў лекарам, якія вызнаваў кітайскую традыцыйную мэдыцыну, захапляўся жывапісам і каліграфіяй. Бацька пісаў вершы, у гады антыяпонскай вайны выдаваў патрыятычныя часопісы, уступіў у кампартыю, якая была ў падпольлі. Ва ўзросьце 28 гадоў загінуў у ўзброенай сутычцы. Цзян Цзэмінь пайшоў па сьлядах бацькі. Скончыў Шанхайскі політэхнічны інстытут «Цзяатун» (1947). У час вучобы далучыўся да падпольнай працы, у 1946 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Кітаю (КПК).

Працаваў на інжынэрных і кіруючых пасадах на заводах і ў тэхналягічна-дасьледчых інстытутах, з 1973 годзе ў апараце 1-га Міністэрства машынабудаваньня. Стажыраваўся ў СССР (1955—56), узначальваў групы кітайскіх спэцыялістаў у Румыніі (1971—73; з кітайскай дапамогай там пабудаваны 10 заводаў) і Пакістане (1976).

3 1980 намесьнік старшыні і адказны сакратар Дзяржаўных камітэтаў КНР па кіраваньні экспартам, імпартам і замежнымі інвэстыцыямі. 3 1982 намесьнік міністра, міністар электроннай прамысловасьці. Мэр г. Шанхай (1985—88), сакратар яго гаркому КПК (1987—89), чалец ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Генэральны сакратар (чэрвень 1989 — лістапад 2002), старшыня Вайсковай рады (з лістападу 1989) ЦК КПК і старшыня КНР (сакавік 1993 — сакавік 2003). Праводзіў курс на паглыбленьне рыначных рэформ пры захаваньні кіруючай ролі КПК. У 2001 наведаў з афіцыйным візытам Беларусь.

Пры Цзян Цзэміню эканоміка Кітаю выйшла на сёмае месца ў сьвеце. Краіна таксама ўступіла ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]