Церахоўка (Магілёўская вобласьць)
| Церахоўка, трансьліт. Cierachoŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Прапойскі |
| Сельсавет | Сьвенскі |
| Першыя згадкі | 1884 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 142[1] м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°20′04,60″ пн. ш. 30°54′06,50″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 105 чал. (2011)[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2246 |
| Паштовы індэкс | 213260[3] |
| Нумарны знак | 6 |
| Церахоўка на мапе Беларусі ± Церахоўка | |
Церахо́ўка[4] — вёска ў Сьвенскім сельсавеце Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі. За 20 км ад Прапойску. Насельніцтва — 105 чалавек (2011). Побач зь вёскай пачынаецца рака Пацэя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва паходзіць ад імя Церах. Паводле паданьня, вёска атрымала назву ад імя панскага арандатара (рандаціля), які арандаваў у пана зямлю зь вёскай. У 1884 годзе ў Бычанскай воласьці Быхаўскага павету, 65 двароў, у тым ліку 1 кавальскі, 261 жыхар, жыхары 3 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1910 годзе належала Церахоўскаму сельскаму таварыству, 95 двароў, 672 жыхары. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыходу. У 1912 годзе існавала аднаклясная царкоўна-прыходзкая школа. У 1926 годзе — 825 жыхароў. У 1961 годзе ў складзе Гайшынскага сельсавету[5]. 23 сьнежня 2009 году перададзеная з Васькавіцкага ў Сьвенскі сельсавет[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Тереховка Фото Планета (рас.)
- ↑ КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ↑ Тереховка — список улиц. Телефонный код 8-02246
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 584.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (рас.)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.С. 174
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Церахоўка (Магілёўская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў