Цеплавая паратурбінная электрастанцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Цеплавая паратурбінная электрастанцыя (ЦПЭС) — цеплавая электрастанцыя з паратурбіннымі ўстаноўкамі.

ЦПЭС, якая выпрацоўвае акрамя электраэнэргіі яшчэ і цеплыню, называецца цеплаэлектрацэнтральлю (ЦЭЦ); якая толькі электраэнэргію - кандынсацыйнай электрастанцыяй (КЭС).

Тэрмін цеплавая паратурбінная электрастанцыя звычайна ўжываюць у дачыненьні да ЦЭС, якія працуюць на арганічным паліве, але часам ім пазначаюць усе электрастанцыі, што працуюць пры дапамозе паратурбінных установак (атамныя, геатэрмальныя электрастанцыі).

Прынцып дзеяньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схема КЭС на вугле: 1 — градзірня; 2 — цыркуляцыйная помпа; 3 — лінія электраперадачы; 4 — павышаючы трансфарматар; 5 — электрагенэратар; 6 — цыліндр нізкага ціску паравое турбінаў; 7 — кандэнсацыйная помпа; 8 — кандэнсатар; 9 — цыліндр сярэдняга ціску паравое турбіны; 10 — стопарны кляпан; 11 — цыліндр высокага ціску паравой турбіны; 12 — дэаэратар; 13 — рэгенэратыўны падагравальнік; 14 — вугальны канвэер; 15 — бункер вуглю; 16 — вугляны млын; 17 — барабан паравога катла; 18 — сыстэма шлакавыдаленьня; 19 — параперагравальнік; 20 — надзімальны вентылятар; 21 — прамежкавы параперагравальнік; 22 — паветразаборнік; 23 — эканамайзер; 24 — паветрападагравальнік; 25 — фільтр; 26 — дымасос; 27 — дымавая труба????.

Вугаль па танспарцёры (14) падаецца на вугляны млын (16). Пасьля размолу вугаль зьмешваецца з часткай паветра, якое перад гэтым было нагрэтае ў паветрападагравальніку (24), і ў выглядзе аэрасумясі па трубапровадам падаецца ў топку паравога катла, дзе зьмешваецца з астатнім паветрам і згарае. Працэс згараньня суправаджаецца выдзяленьнем вялікае колькасьці энэргіі, якая перадаецца вадзе, што цячэ ўнутры трубак катла.

Пасьля параперагравальніка пара ідзе ў цыліндр высокага ціску паравой турбіны (11), дзе зьдяйсняе работу, у выніку чаго яе тэмпэратура і ціск падае. Пасьля зноў вяртаецца ў кацёл, дзе ў другасным параперагравальніку (23) зноў награваецца, а потым падаецца ў цыліндры сярэдняга і нізкага ціскаў (9) і (6) (на некаторых ПЦЭЦ няма другасных парапераграваьлнікаў і пару адразу напраўляюць у ЦСЦ турбіны). Турбіна прыводзіць у рух электрагенэратар (5), які вырабляе пераменны электраток. Напружаньне току павышаецца ў трансфарматары (4) (гэта зьмяншае згубы пры транспартыроўцы) і па ЛЭП накіраўваецца да спажыўца электраэнэргіі.

Пара пасьля турбіны пападае ў кандэнсатар, у якім яна кандэнсуецца і аддае сваю цеплыню ахалоджваючай вадзе, якая можа подавацца з ракі, возера і туды скідвацца альбо, як паказана на малюнку, ахалоджваючая вада можа ў сваю чаргу, ахалоджвацца ў градзірнях (1) і зноў выкарыстоўвацца.

Кандэнсат, які атрымаўся ў выніку кандэнсацыі пары, далей праходзіць праз рэгенэратыўныя падагравальнікі, даэаратар, пітацельную помпу і ідзе зноў у кацёл.

Дымавыя газы, што атрымаліся пры спальваньні паліва выкідваюцца ў атмасфэру праз трубу.

Вышэй гаворка ішла пра ЦПЭС на цьвёрдам паліве (у тым ліку на вуглі). Электрастанцыі, якія працуюць на мазуце або на прыродным газе, маюць іншую сістэму палівапрыгатавання (мазут падаграваецца і фільтруецца, а пры выкарыстоўваньні прыроднага газа, звычайна, патрабуецца толькі зьніжэньне яго ціску).