Перайсьці да зьместу

Целяшы (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Целяшы (Прапойскі раён)»)
Целяшы, трансьліт. Cieliašy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Прапойскі
Сельсавет Гіжэнскі
Першыя згадкі 1776
Геаграфія
Плошча
  • 1,168 км²
Часавы пас
Каардынаты 53°37′25″ пн. ш. 31°04′37″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 278 чал. (2011)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2246
Паштовы індэкс 213242
Нумарны знак 6
Целяшы на мапе Беларусі ±
Целяшы
Целяшы
Целяшы
Целяшы
Целяшы
Целяшы

Целяшы́[1] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.

На мапе 1776 пазначана як «Телеги». У 1783 г. 11 двароў, 104 жыхары. У 1848 сяло Целяшы ў складзе казённага Гарадзецкага маёнтку. У 1858 у вёсцы ўжо існавала драўляная Ільінская царква, другую царкву быццам пабудавалі каля 1861. Адна царква згарэла ў 1933[2].

  • 2010 год — 253 чалавекі
  • 1999 год — 325 чалавек
  • 1926 год — 528 чалавек[2].

Геаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Прапойскага раёну.

Прамысловасьць і сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У вёсцы знаходзіцца СВК «Рассветовский Агро».

Сацыяльная сфэра

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У вёсцы ёсьць Целяшэўская базавая школа, дырэктар — Сьцяпанаў Сяргей Віктаравіч.

Таксама ў Целяшах дзейнічае комплексны прыёмны пункт і фэльчарска-акушэрскі пункт.

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 г. у баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі.
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
  • Віктар Ракаў, паэт. Нарадзіўся ў Целяшах, працаваў настаўнікам у школе.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 282
  2. 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 584
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 560