Царква (Альбэртын)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Альбэртынская царква | |
Альбэртынская царква, аўтэнтычны выгляд | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Слонім |
| Каардынаты | 53°04′38,60″ пн. ш. 25°23′34,50″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
| Дата заснаваньня | 1936 ст. |
Альбэртынская царква на мапе Беларусі ± Альбэртынская царква | |
Альбэртынская царква — помнік архітэктуры 1930-х гадоў у Слоніме. Знаходзіцца ў прадмесьці Альбэртыне[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры мадэрну, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліна.
У наш час у будынку дзее царква ў імя вялебнага мучаніка Апанаса Берасьцейскага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную царкву ў Альбэртыне збудавалі ў 1936 годзе з цэглы пры езуіцкай місіі ўсходняга абраду. За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Тады ж у выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны маскоўскі бляшаны (пазьней — пазалочаны) купал-цыбуліну.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Дабудаваны да фасаду прытвор завяршаецца цыліндрычным барабанам з купалам. Роўнічныя фасады праразаюцца вэртыкальна выцягнутымі прастакутнымі аконнымі праёмамі, роўнымі і руставанымі лапаткамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- 1936 г.
- 1936 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Войкава
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.