Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Воўпа)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна Беларусь
Вёска Воўпа
Каардынаты 53°22′21,90″ пн. ш. 24°21′17,32″ з. д.HGЯO
Канфэсія праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Воўпе. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка, на могілках. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Драўляную могілкавую царкву ў Воўпе збудавалі ў 1859 годзе. У 1945 годзе будынак царквы капітальна рэканструявалі.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта працяглы зруб пад 2-схільным дахам, да якога з франтальнага фасаду далучаецца 3-ярусная чацьверыковая званіца пад шатровым пакрыцьцём, завершаным купалам-баняй. Такі ж купал-баня ўзвышаецца ў цэнтры даху.

У інтэр’еры захоўваецца абраз 1768 году «Маці Божая зь дзіцем»[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]