Царква Сьвятой Тройцы (Крывічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крывічы |
Каардынаты | 54°42′47.22″ пн. ш. 27°17′26.30″ у. д. / 54.7131167° пн. ш. 27.2906389° у. д.Каардынаты: 54°42′47.22″ пн. ш. 27°17′26.30″ у. д. / 54.7131167° пн. ш. 27.2906389° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Крывічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крывічах збудавалі ў 1887 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове будынка — кубападобны аб’ём малітоўнай залі, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсыда, з заходу праз трапезную — 3-ярусная шатровая званіца-прытвор (васьмярык на 2 чацьверыках). Асноўны аб’ём накрываецца пакатым 4-схільным дахам з 8-гранным барабанам і купалам-цыбулінай; шацёр званіцы таксама завяршаецца купалам-цыбулінай. Аркавыя аконныя праёмы і тры ўваходныя парталы дэкаруюцца кілепадобнымі ліштвамі. Фасады аздабляюцца падаконнымі нішамі і нішамі-крыжамі, апярэзваюцца зубчастымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны ўваход
-
Брама
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 17 верасьня
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000435 |