Царква Сьвятой Тройцы (Гарадок)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква
Траецкая царква
Краіна Беларусь
Вёска Гарадок
Каардынаты 54°9′5.31″ пн. ш. 26°55′18.40″ у. д. / 54.151475° пн. ш. 26.9217778° у. д. / 54.151475; 26.9217778Каардынаты: 54°9′5.31″ пн. ш. 26°55′18.40″ у. д. / 54.151475° пн. ш. 26.9217778° у. д. / 54.151475; 26.9217778
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Гарадку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы гістарычнага мястэчка, на Маладэчанскай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гарадку збудавалі ў 1884 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.

За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынак аднавілі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Будынак 4-часткавай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі: 2-ярусная званіца (васьмярык на чацьверыку), прастакутная ў пляне трапезная, кубападобны асноўны аб’ём, паўкруглая апсыда. Галоўны і бакавыя ўваходы маюць выгляд прастакутных праёмаў з аркавымі парталамі. Аркавыя аконныя праёмы ў ліштвах з кілепадобнымі броўкамі.

Унутраная прастора перакрывалася скляпеньнямі (не захаваліся), над трапезнай месьцяцца драўляныя хоры[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]