Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Вялікая Сьвянціца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Краіна
Месцазнаходжаньне Вялікая Сьвянціца
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Сьвянціца Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму.

Пабудавана ў першай палове XIX стагодзьдзя з цэглы і каменю, як касьцёл, які пасьля 1863 году быў пераасьвячоны ў праваслаўную царкву. Абкружана мураванай агароджай.

Вырашана невялікім прамавугольным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны трохкутным франтонам, над якім узвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. Уваход вылучаны нізкім дзьвухкалёным ганкам, над якім паўкруглая люкарна. Сьціплае дэкаратыўнае рашэньне фасадаў абмежавана атынкаванымі і пабеленымі вуглавымі лапаткамі, карнізам і ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў на шэрым фоне муроў.

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]