Царква Сьвятога Сімеона Стоўпніка (Камянец)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Сімеона Стоўпніка
Сімяонаўская царква
Сімяонаўская царква
Краіна Беларусь
Места Камянец
Каардынаты 52°24′14.14″ пн. ш. 23°49′22.86″ у. д. / 52.4039278° пн. ш. 23.8230167° у. д. / 52.4039278; 23.8230167Каардынаты: 52°24′14.14″ пн. ш. 23°49′22.86″ у. д. / 52.4039278° пн. ш. 23.8230167° у. д. / 52.4039278; 23.8230167
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль Псэўдарускі стыль
Дата заснаваньня 1914
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Сімеона Стоўпніка на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Сімеона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімеона Стоўпніка
Царква Сьвятога Сімеона Стоўпніка
Commons-logo.svg Царква Сьвятога Сімеона Стоўпніка на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Сімеона Стоўпніка — помнік гісторыі пачатку XX ст. (мураўёўка) у Камянцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царкву Маскоўскага патрыярхату ў Камянцы збудавалі ў 1912—1914 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яскравы прыклад Маскоўска-Яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае традыцыйную 4-часткавую кампазыцыю, выцягнутую восьсю ўсход-захад: 3-ярусная званіца, трапезная, квадратны 3-нэфавы асноўны аб’ём і 5-гранная апсыда. У аб’ёмна-плястычнай структуры будынка выкарыстоўваюцца формы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: кампазыцыя званіцы (васьмярык на чацьверыку), якая завяршаецца 8-гранным шатром, прарэзаным люкарнамі, з купалам-цыбулінай, какошнікі, броўкі, закамары асноўнага аб’ёму, пяцікупальле і іншае. Асноўны кубападобны аб’ём стаіць на высокім цокалі і завяршаецца сьветлавым цыліндрычным барабанам. Над аркавым парталам галоўнага ўваходу месьціцца ніша такой самай формы з размалёўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца какошнікі, сухарыкі, броўкі, закамары і іншыя.

Усярэдзіне нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на папружных арках і сфэрычным купалам барабану ў цэнтры. Асноўны кампазыцыйны і дэкаратыўны элемэнт інтэр’еру — 3-ярусны іканастас, які адмяжоўвае акруглую апсыду[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гогаля

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000323

Commons-logo.svg Царква Сьвятога Сімеона Стоўпніка (Камянец)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў