Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Клімавічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Міхайлаўская царква
Міхайлаўская царква
Краіна Беларусь
Места Клімавічы
Каардынаты 53°36′22.98″ пн. ш. 31°57′27.21″ у. д. / 53.6063833° пн. ш. 31.9575583° у. д. / 53.6063833; 31.9575583Каардынаты: 53°36′22.98″ пн. ш. 31°57′27.21″ у. д. / 53.6063833° пн. ш. 31.9575583° у. д. / 53.6063833; 31.9575583
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзахат
Эпархія Магілёўская 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d] і клясыцызм
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. (мураўёўка) у Клімавічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Клімавічах збудавалі ў 1867 годзе[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з элемэнтамі клясыцызму. Складаецца з крыжовага асноўнага аб’ёму і прыбудаваных да яго паўкруглай апсыды з усходу і квадратнага бабінца з захаду. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі сьветлавы 8-гранны барабан з купалам. Бабінец завяршаецца 3-яруснай вежай-званіцай. Асноўны аб’ём і званіца завяршаюцца купаламі-цыбулінамі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 26

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000464