Царква Сьвятога Мікалая (Станькаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Царква
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Мікалая Цудатворца
Адбудова царквы, кастрычнік 2010
Адбудова царквы, кастрычнік 2010
Краіна Беларусь
Вёска Станькаў
Каардынаты 53°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д. / 53.63083° пн. ш. 27.22417° у. д. / 53.63083; 27.22417Каардынаты: 53°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д. / 53.63083° пн. ш. 27.22417° у. д. / 53.63083; 27.22417
Канфэсія Праваслаўная
Эпархія Менская 
Архітэктурны стыль Псэўдарускі
Аўтар праекту Канстанцін Тон
Заснавальнік Эмэрык фон Гутэн-Чапскі
Першае згадваньне 1714 год
Дата заснаваньня 1858
Будаўніцтва кастрычнік 2007 (архітэктар Алег Масьліеў)—2011
Дата скасаваньня 1961 год
Рэліквіі і сьвятыні Ікона Мікалая Цудатворца (страчана)
Статус Рэканструкцыя й аднаўленьне
Стан Рэканструкцыя
Сайт Афіцыйны сайт
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Commons-logo.svg Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — праваслаўны храм у вёсцы Станькава Койданаўскага раёну, збудаваны ў XIX ст. на падмурках дзьвюх цэркваў XVIII ст. (драўлянай царквы, пабудаванай князем Радзівілам і ўніяцкай Петрапаўлаўскай). Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак панаваньня савецкай улады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920 годзе Сьвята-Мікалаеўская царква была зачыненая. Зь яе было вынесенае ўсё самае каштоўнае: залатое начыньне, срэбра, рызьніцы, аклады, крыжы. Шматлікія абразы былі спалены, шматлікія былі схаваны й захаваны вернікамі. На пераплаўленьне пусьцілі званы, акрамя самага вялікага, яго не змаглі зьняць.

Нейкі час храм пуставаў. Потым у ім зрабілі збожжасховішча. Падчас нямецка-савецкай вайны ў сьценах храма захоўвалі зброю. Пры адным з баёў боепрыпасы былі падарваны. Пацярпеў інтэр’ер царквы. Аднак храм працягваў стаяць. Пасьля вайны ў царкве зноў захоўвалі збожжа, але пасьля моцнага пажару, які здарыўся з-за навальніцы, яго перасталі выкарыстоўваць у гаспадарчых патрэбах.

Разбурэньне 1961 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увесну 1961 году на гаці прадрала старую плаціну. Было затоплена поле й суседняя вёска Каменка. Для ўзьвядзеньня новай плаціны былі разбураны некаторыя пабудовы сядзібы, а таксама й Сьвята-Мікалаеўская царква.

Сакавіцкай раніцай 1961 году людзі з найбліжэйшых да храма хат былі выселены, зона выбуху ачэплена. Роўна ў 12 гадзін быў зроблены першы выбух. Воблака пылавой завесы ахінула месца выбуху, а калі яно расьсеялася, то храм стаяў цэлы. Гэта вырабіла моцнае ўражаньне. Вернікі бачылі ў гэтым знак. Празь нейкі час раздаўся другі выбух. Ізноў воблака пылу асела — храм стаяў. І толькі пасьля трэцяга выбуху барабан пакрывіўся й сышоў уніз, унутр. Выбухаць увесь будынак царквы цалкам пабаяліся, блізка стаялі жылыя хаты. Дамовіліся з дапамогай танкаў і сталёвых тросаў расьцягнуць сьцены храма й разбурыць яго канчаткова. Але сьцены не паддаваліся. Лопаліся ліны са сталёвых тросаў, глухнула тэхніка — храм стаяў. Зь вялікімі высілкамі, да вечара, атрымалася расьцягнуць паўднёвы й заходні прыбудоўкі, разбурыўшы й зьнявечыўшы сьвятыню, ператварыўшы яе ў руіны. Пра храм хутка забыліся.

Адраджэньне 2007—2011 гадоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па бласлаўленьні Мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі, пачаты работы па аднаўленьні храма. З 6 лютага 2006 году, пасьля кананізацыі блажэннай Валянціны Менскай, лёс якой найцеснай выявай злучана з Станькаўскім храмам, цудоўнай выявай пайшлі справы па ўзнаўленьні сьвятыні. Да верасьня 2007 году скончаны першачарговыя й падрыхтоўчыя працы, а з кастрычніка пачаты будаўнічыя й рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква пабудаваная ў псэўдарускім стылі (дакладней у рэтраспэктыўна-рускім стылі) на ахвяраваньні Эмэрыка Чапскага й зборы вернікаў. Гэта крыжова-купальны храм з высокай званіцаю над створкай і вялікай паўкруглай апсыдай. Унутраны інтэр’ер аздоблены разьбяным дубовым іканастасам, залачонымі рамамі дзесяці абразаў, капітэлямі калёнаў і пілястраў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Царква Сьвятога Мікалая (Станькаў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000144