Царква Сьвятога Марціна (Вальяла)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Царква Сьвятога Марціна
Martini kirik
Valjala kirik 2008.jpg
Краіна Эстонія
Пасёлак Вальяла
Каардынаты 58°24′29.4″ пн. ш. 22°47′19.76″ у. д. / 58.408167° пн. ш. 22.7888222° у. д. / 58.408167; 22.7888222Каардынаты: 58°24′29.4″ пн. ш. 22°47′19.76″ у. д. / 58.408167° пн. ш. 22.7888222° у. д. / 58.408167; 22.7888222
Канфэсія лютэранства
Тып будынка царква
Дата заснаваньня XIII стагодзьдзе
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Царква Сьвятога Марціна на мапе Эстоніі
Царква Сьвятога Марціна
Царква Сьвятога Марціна
Царква Сьвятога Марціна
Commons-logo.svg Царква Сьвятога Марціна на Вікісховішчы

Царква́ сьвято́га Ма́рціна — найстарэйшая царква Эстоніі. Знаходзіцца ў пасёлку Вальяла на востраве Саарэмаа.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адразу пасьля заваёвы ў 1227 року датчане збудавалі ў Вальяле побач са старой крэпасьцю каменную капліцу. З паўднёвага боку капліцы была рызьніца. Сьцены капліцы захаваліся і складаюць ніжнюю частку хору сучаснага будынку. Захаваліся таксама тагачасныя фрэскі, якія можна бачыць на паўночнай сьцяне.

У 1240 року пачалася пабудова аднанэфавае царквы ў раманскім стылі: над усімі ўваходамі былі круглыя аркі. Яны значна пацярпелі, верагодна, падчас паўстаньня Юр’евай ночы, і пазьней былі рэканструяваныя. Вокны, скляпеньні і верхняя частку будынку ўжо аформленыя ў іншым стылі. Новыя майстры, відаць, былі выкліканыя са Швэцыі.

У другой палове XIV стагодзьдзя была прыбудаваная паліганальная апсыда. Будаўніцтва вежы, імаверна, працягвалася да XVII стагодзьдзя. Яе разьмяшчэньне даволі незвычайнае: яна знаходзіцца на паўднёвым баку царквы, над рызьніцаю. У сьцены вежы ўмураваныя архаічныя трапецыяпадобныя надмагільлі, якія дагэтуль сустракаліся толькі на захадзе Эстоніі.

У 1820 року майстар з Курэсаарэ Номэн Лёрэнцэн стварыў алтарную карціну. У 1888 Густаў Норман зрабіў арган.

У 1922 ад удару маланкі часткова згарэў дах.

У 1970-х Далёрэс Гофман стварыла вітражныя вокны.

У 2004 Ага Тынт правёў капітальны рамонт аргану.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алтарная частка

Ад першапачатковага дызайну галоўнага ўваходу, збудаванага першапачаткова ў раманскі стыль, застаўся толькі архівольт. Касякі, шчыт і фрыз адносяцца да пазьнейшай перабудовы.

Масіўныя сьцэны, узьведзеныя ў 1240—1270, падкрэсьленыя здвоенымі ваконнымі праёмамі. Зь імі кантрастуе паліганальная апсыда, збудаваная ў другой палове XIV стагодзьдзя. Збудаваная з дбайна абцёсаных каменных блёкаў, мае формы позьняе готыкі.

Інтэр’ер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш уражвальнымі элемэнтамі ў дызайне інтэр’еру ёсьць купалападобныя скляпеньні з вэстфальскімі рэбрамі і басажамі. Сьведчаньнем абарончай галерэі, што калісьці праходзіла ніжэй вонкаў нэфу, зьяўляюцца рабро ў сьцяне і рэшткі балек. Дзьвярны прахон у арцы капліцы вёў да гарышча, якое служыла сховішчам.

Позьнераманская купель Вальялскае царквы — адзін з найстарэйшых узораў выразаньня па камяні ў Эстоніі. Лічыцца, што першапачаткова купель была вырабленая для Хаапсальскае катэдры, але пазьней перавезеная на Саарэмаа. Купель упрыгожаная позьнераманскімі завіткамі. Падобны дэкор можна ўбачыць у Рыскай катэдры. Абедзьве працы належаць руцэ аднаго майстра меркавана вэстфальскага паходжаньня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Eesti kultuurimälestis.jpg Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  21079

Commons-logo.svg Царква Сьвятога Марціна (Вальяла)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў