Царква Раства Хрыстова (Віцебск)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Хрыстова | |
Царква Раства Хрыстова | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Віцебск |
| Каардынаты | 55°11′24,40″ пн. ш. 30°12′10,10″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
| Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Царква Раства Хрыстова на мапе Беларусі Царква Раства Хрыстова | |
Царква Раства Хрыстова — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесьці Заручаўі, на Раства-Набярэжнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Драўляную царкву Раства Багародзіцы ў Віцебску заснавалі ў XVII—XVIII стагодзьдзях.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1810 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную царкву, якую 1 кастрычніка асьвяціў полацкі архіяпіскап Ян Красоўскі.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу ў маскоўскім стылі. У пачатку XX ст. купал-баню замянілі на цыбуліну.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Другую сусьветную вайну царква пацярпела. Да 1950 году савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Царква мела крыжова-купальны плян. На сяродкрыжжам узвышаўся купал.
Унутраныя памеры царквы: даўжыня каля 15,5 мэтраў, шырыня — каля 11.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- Ю. Пешка, каля 1800 г.
- 1844 г.
- 1943—1944 гг.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- Па надбудове маскоўскай званіцы, 1910 г.
- 1912 г.
- С. Пракудзін-Горскі. 1912 г.
- Па надбудове купала-цыбуліны, 1941 г.
- 1941—1943 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ На цяперашняй вуліцы Шчарбкова-Набярэжнай, на месцы «Дома піянэраў»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.