Царква Раства Багародзіцы (Ворша)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы, аўтэнтычны выгляд
Царква Раства Багародзіцы, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′22.08″ пн. ш. 30°25′03.52″ у. д. / 54.5061333° пн. ш. 30.4176444° у. д. / 54.5061333; 30.4176444Каардынаты: 54°30′22.08″ пн. ш. 30°25′03.52″ у. д. / 54.5061333° пн. ш. 30.4176444° у. д. / 54.5061333; 30.4176444
Архітэктурны стыль барока, клясыцызм
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Commons-logo.svg Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Раства Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII ст. у Воршы. Знаходзіцца пры ўтоку ракі Аршыцы ў Дняпро, на Зааршыньні[b]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000-я гады яе аднавілі на старых падмурках. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царкву збудавалі ў 1661 годзе. На пляне Воршы 1770 году яна значыцца насупраць замка і гарадзішча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1781 годзе царква мела назву саборнай у імя Раства Багародзіцы. У XIX ст. яе пераасьвяцілі ў імя Сьвятога Мікалая. Будынак рамантаваўся ў 1818 годзе. На пляне 1843 году перад царквой значыцца званіца.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1941—44 гг.

У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву разам з званіцай. У 1994—1995 гадох праводзіліся археалягічныя дасьледваньні падмуркаў царквы[1].

У 2000-я гады Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату аднавіў царкву на старых падмурках, аднак пры адбудове аўтэнтычныя барокавыя купалы-бані з 4-канцовымі крыжамі замянілі на маскоўскія пахалочаныя купалы-цыбуліны з 8-канцовымі крыжмі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму. Гэта цэнтрычны кубападобны аб’ём з завяршэньнем у выглядзе магутнага паўсфэрычнага купала, над якім узвышаецца 8-гранны ліхтар. Падобныя вежы адзначаюць куты асноўнага аб’ёму. Рысы барока выявіліся ў плястыцы вежаў і авальных люкарнах у аснове купала, складана пряфіляваных антаблемэнтах, плястычных ліштвах прастакутных аконных праёмаў. Рысы клясыцызму — у аднолькавых кампазыцыях роўнічных фасадаў, завершаных 3-кутнымі франтонамі, антаблемэнце з дарычным фрызам, парных паўкалёнах. Да асноўнага аб’ёму восьсю ўсход—захад далучаецца акруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі і прытвор. Будынак мае галоўны і 2 бакавыя ўваходы. Інтэр’ер ў стылі позьняга барока меў багатую плястыку. Пад царквой існавала крыпта з пахаваньнямі[2].

Побач з царквой стаяў службовы корпус зь вежай-званіцай, які выходзіў на вуліцу.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама царква Нараджэньня Божай Маці, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 4а

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Левко О. Н. Культовые памятники Орши конца XVI-XVIII вв.: (историко-археол. исслед.). — Орша, 1996.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Царква Раства Багародзіцы (Ворша)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў