Царква Прачыстай Багародзіцы (Быцень)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы
Прачысьценская царква
Прачысьценская царква
Краіна Беларусь
Вёска Быцень
Каардынаты 52°52′54.79″ пн. ш. 25°29′40.91″ у. д. / 52.8818861° пн. ш. 25.4946972° у. д. / 52.8818861; 25.4946972Каардынаты: 52°52′54.79″ пн. ш. 25°29′40.91″ у. д. / 52.8818861° пн. ш. 25.4946972° у. д. / 52.8818861; 25.4946972
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII ст. у Быцені, у складзе комплексу Прачысьценскага манастыра. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[b]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры позьняга рэнэсансу і раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прачысьценская царква (направа ад Сьвятога Язафата), 1862 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая драўляная царква існавала з 1640 году, калі слонімскі маршалак Рыгор Трызна з жонкаю Рэгінай з Сапегаў заснавалі ў Быцені манастыр базылянаў.

Мураваную Прачысьценскую царкву будавалі ў 1650—1654 гадох з фундацыі Рыгора Трызны, відаць, як пахавальню роду[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Быцень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі царкву разам з манастыром у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У другой палове XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі царкву (разабралі фігурны франтон).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За польскім часам у царкве праходзілі службы. У 1990-я гады перад царквой збудавалі браму-званіцу з купалам-цыбулінай, якая не адпавядае архітэктуры помніка.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры позьняга рэнэсансу і раньняга барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад вальмавым дахам з 8-гранным купальным барабанам. Галоўны заходні фасад падзяляецца лапаткамі на тры праслы, бакавыя зь іх аздабляюцца роўныымі прастакутнымі нішамі, над галоўным уваходам разьмяшчаецца аркавы аконны праём. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках.

Унутраная прастора падзяляецца магутнымі пілёнамі на тры нэфы, цэнтральны зь якіх (значна шырэйшы за бакавыя) перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Быценскі Успенскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 361.
  2. ^ Кулагін А. Быценская капліца // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 98.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000292