Царква Праабражэньня Гасподняга (Новая Мыш)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Вёска Новая Мыш
Каардынаты 52°19′02.39″ пн. ш. 25°36′35.22″ у. д. / 52.3173306° пн. ш. 25.6097833° у. д. / 52.3173306; 25.6097833Каардынаты: 52°19′02.39″ пн. ш. 25°36′35.22″ у. д. / 52.3173306° пн. ш. 25.6097833° у. д. / 52.3173306; 25.6097833
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы

Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Новай Мышы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Садовая, 1. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Новай Мышы збудавалі ў 1859 годзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычны крыжова-купальны храм, зрублена на высокім мураваным цокалі. Над 4-схільным дахам асноўнага кубападобнага аб’ёма ўзвышаецца пяць 8-гранных 2-ярусных барабанаў з шатрамі, завершанымі купаламі-цыбулінамі. Грані барабанаў афармляюцца кілепадобнымі шчытамі. У адным з купальных барабанаў месьціцца званіца з 4 званамі. Бакавыя прыдзелы завяршаюцца 2-граннымі шчытамі і праразаюцца здвоенымі аконнымі праёмамі з каляровымі вітражамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады апярэзваюцца шырокімі кутнімі лапаткамі і вялізным карнізам, праразаюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах з мудрагелістым арнамэнтальным завяршэньнем. Галоўны ўваход з заходняга боку вылучаецца высокім цьвінтаром зь лесьвічным каскадам і прытворам з паўвальмавым дахам і купалам-цыбулінай на вільчыку.

Ва ўнутранай прасторы дамінуе малітоўная заля, у якую адкрываецца сьветлавы 8-гранны барабан, падтрыманы магутнымі рыгелямі і чатырма крыжовымі ў сечыве ўстоямі. Бакавыя прыдзелы, апсыда і прытвор адкрываюцца ў асноўны аб’ём шырокімі праёмамі з скошанымі верхнімі кутамі. У дэкоры выкарыстоўваюцца прастакутныя і фігурныя філёнгі ў фрызавай частцы. Апсыда вылучаецца выкананым у дрэве ў 2-й палове XІX ст. 1-ярусным іканастасам з цэнтральным кілепадобным франтонам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы: «Спас Пантакратар» і «Маці Божая зь дзіцем» (канец XVIII ст.), «Аляксандар Неўскі» (XIX ст.)[1].

Царква атачаецца драўлянай агароджай з 3-пралётнымі аркавымі брамамі і старымі пасадкамі ліпы[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2000. С. 645—646.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. ISBN 985-6302-28-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000731