Царква Праабражэньня Гасподняга (Астрына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Мястэчка Астрына
Каардынаты 53°43′49.01″ пн. ш. 24°31′51.01″ у. д. / 53.7302806° пн. ш. 24.5308361° у. д. / 53.7302806; 24.5308361Каардынаты: 53°43′49.01″ пн. ш. 24°31′51.01″ у. д. / 53.7302806° пн. ш. 24.5308361° у. д. / 53.7302806; 24.5308361
Канфэсія Беларускі экзахат і праваслаўе
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы

Царква Праабражэньня Гасподняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Астрыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на Гарадзенскай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Астрыне збудавалі ў 1855 годзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Крыжовую форму будынка ўтвараюць цэнтральны кубападобны аб’ём малітоўнай залі, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсыда і прытвор-званіца. Сяродкрыжжа завяршаецца 8-гранным шатром з заломам і купалам-цыбулінай. Вэртыкальнай дамінантай зьяўляецца 3-ярусная чацьверыкавая званіца, якая таксама завяршаецца шатром з купалам-цыбулінай. Галоўны ўваход у яе першым ярусе мае выгляд аркавага парталу-прытвору пад 2-схільным пакрыцьцём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў кантрастава вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору — кутнія лапаткі, гарадковыя фрызы, роўнічныя ліштвы аркавых аконных праёмаў.

Усярэдзіне ў цэнтральную 8-гранную залю адкрываецца прастора пірамідальнага скляпеньня — апсыда, прыдзелы і трапезная адкрываюцца шырокімі аркамі-прасьветкамі. Апсыда аддзяляецца 4-ярусным іканастасам[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]