Царква Покрыва Багародзіцы (Петрыкаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская царква па аднаўленьні
Пакроўская царква па аднаўленьні
Краіна Беларусь
Места Петрыкаў
Каардынаты 52°07′44″ пн. ш. 28°30′32″ у. д. / 52.12889° пн. ш. 28.50889° у. д. / 52.12889; 28.50889Каардынаты: 52°07′44″ пн. ш. 28°30′32″ у. д. / 52.12889° пн. ш. 28.50889° у. д. / 52.12889; 28.50889
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Тураўская япархія 
Архітэктурны стыль Традыцыйная беларуская драўляная архітэктура
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя ў Петрыкаве. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на могілках[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, па 1944 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пашыранай у навуковай літаратуры вэрсіі[1], драўляную царкву збудавалі ў канцы XVII ст. у вёсцы Сотнічах як стараверскую у т. зв. Аголіцкай пустыні. У 1746 годзе ўладальніца гэтых земляў, Разалія Хадкевіч, загадала перадаць царкву Сьвятому Пасаду.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сотнічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1836 годзе будынак царквы перанесьлі ў Петрыкаў на тэрыторыю могілак[2].

Аднак паводле меркаваньня С. Адамовіч, Пакроўскай царкве доўгі час прыпісвалася гісторыя драўлянай Мікольскай царквы Петрыкава. Менавіта яе ў свой час перадалі ўніятам, а ў 1836 годзе адбыўся не перанос будынка, а толькі асьвячэньня пад тытулам Покрыва Багародзіцы. Будынак, што захаваўся да нашага часу, збудавалі ў вёсцы Бабунічах па 1808 годзе, а ў 1831 годзе яго перанесьлі ў Петрыкаў. 23 лістапада 1837 году адбылося ўрачыстае асьвячэньне царквы. Праз 29 гадоў царкву зачынілі на рамонт, які доўжыўся два гады (1866—1868).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам царква дзеяла да 1970-х гадоў. Існавала ідэя пра тое, каб зрабіць Пакроўскую царкву галоўнай у месьце, а Мікалаеўскую ўзарваць. Урэшце, апошнюю ўдалося зьберагчы, аднак Пакроўскую царкву зачынілі. З гэтага часу помнік знаходзіўся ў занядбаным стане.

У 2006 годзе адбыўся абвал часткі драўляных канструкцыяў у выніку чаго абрынуўся купал і каваны крыж на ім.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з трох квадратных пастаўленых па лініі зрубаў. Цэнтральны шырокі зруб мае 2-яруснае завяршэньне ў выглядзе чацьверыка і васьмярыка з купалам, над якім узвышаецца каваны крыж. Ашаляваныя сьцены аздабляюцца простымі вэртыкальнымі пілястрамі і гарызантальнымі карнізамі, прастакутныя вокны — простымі ліштвамі. Унікальнай рысай была тэхналёгія ўзьвядзеньня будынка безь цьвікоў. Іх, аднак, выкарысталі пазьней пры пераносе і рамонце царквы ў ХІХ ст. з мэтай умацаваньня канструкцыі.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Бумажкова

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 158.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Петрыкаўскага р-на. — Мн.: Ураджай, 1995.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Петрыкаўскага р-на. — Мн.: Ураджай, 1995. — 636, [3] с.: іл. ISBN 985-04-145-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  312Г000550