Царква Покрыва Багародзіцы (Докшыцы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская царква
Пакроўская царква
Краіна Беларусь
Места Докшыцы
Каардынаты 54°53′30.64″ пн. ш. 27°45′57.73″ у. д. / 54.8918444° пн. ш. 27.7660361° у. д. / 54.8918444; 27.7660361Каардынаты: 54°53′30.64″ пн. ш. 27°45′57.73″ у. д. / 54.8918444° пн. ш. 27.7660361° у. д. / 54.8918444; 27.7660361
Канфэсія Беларускі экзахат і праваслаўе
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі пачатку XX ст. (мураўёўка) у Докшыцах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Барысаўскай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Докшыцах збудавалі ў 1900—1903 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.

У 1990-я гады будынак адрамантавалі, мясцовы мастак В. Маркавец аднавіў фрэскавую размалёўку.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У пляне мае традыцыйную 4-часткавую схему з званіцай, трапезнай, кубападобным 2-ярусным аб’ёмам малітоўнай залі і прастакутнай апсыдай. У прасторавай кампазыцыі дамінуе ўзьведзеная над прастакутным прытворам шатровая званіца (васьмярык на чацьверыку) і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага аб’ёму. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі зь вялікімі адхіламі ў тоўшчы магутных сьценаў. Плястычнымі ліштвамі з какошнікамі вылучаюцца трайныя аконныя праёмы другога яруса асноўнага аб’ёму. Плястычна-калярыстычны разьвязак фасадаў будуецца на кантрасьце паліхромнай бутавай муроўкі зь белай тынкоўкай дэталяў архітэктурнага дэкору (какошнікі, арнамэнтальныя пасы, філёнгавыя лапаткі, купалы-цыбуліны).

У інтэр’еры апсыда вылучаецца 3-ярусным 3-гранным у пляне залачоным іканастасам. У царкве захоўваецца абраз «Маці Божая Смаленская» (1826 год)[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]