Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Друя)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
| |
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Друя |
Каардынаты | 55°47′30.38″ пн. ш. 27°27′15.52″ у. д. / 55.7917722° пн. ш. 27.4543111° у. д.Каардынаты: 55°47′30.38″ пн. ш. 27°27′15.52″ у. д. / 55.7917722° пн. ш. 27.4543111° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока і псэўдарускі стыль[d] |
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы |
Царква Дабравешчаньня Багародзіцы або Зьвеставаньня Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Друі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Новай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву ў Друі збудавалі ў XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Друя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока. Да прастакутнага ў пляне будынка праз кароткую трапезную далучаецца 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках, званіца апярэзваецца аркатурнымі пасамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1850 г.
-
Д. Струкаў, 1864 г.
-
Д. Струкаў, 1864 г.
-
1896 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1929 г.
-
1931 г.
-
да 1939 г.
-
Я. Булгак, 1929 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Друянава
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.