Перайсьці да зьместу

Царква Божага Яўленьня (Ашмяны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Божага Яўленьня
Богаяўленская царква, каля 1900 г.
Богаяўленская царква, каля 1900 г.
КраінаБеларусь
МестаАшмяны
Каардынаты54°25′23″ пн. ш. 25°55′56″ у. д.HGЯO
Дата заснаваньня1840
Царква Божага Яўленьня на мапе Беларусі
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня

Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Ашмянах. Знаходзілася ў цэнтры места, на Папярэчнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму.

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Ашмянах збудавалі ў 1840 годзе паводле праекту архітэктара Пятра Вісконці. Да 1883 году дзейнічала як прыходзкая, калі з пабудовай Васкрасенскай царквы-мураўёўкі перайшла ў статус прыпісных.

Відаць, згарэла (або струхнела) у канцы Першай сусьветнай вайны або па гэтай вайне. У сярэдзіне 1920-х гадоў на месцы царквы збудавалі мураваны дом старосты[1].

  1. Цяперашняя афіцыйная назва — Камсамольская вуліца
  1. Царква Богаяўлення Гасподняга ў Ашмянах, Ашмяны і Ашмяншчына, 7 студзеня 2014 г.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 688 с.: іл. ISBN 985-6302-54-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]