Царква Ўшэсьця Гасподняга (Парэчча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Ушэсьценская царква, аўтэнтычны выгляд
Ушэсьценская царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Парэчча Царкоўнае
Каардынаты 55°18′46″ пн. ш. 27°57′18″ у. д. / 55.312888° пн. ш. 27.954937° у. д. / 55.312888; 27.954937Каардынаты: 55°18′46″ пн. ш. 27°57′18″ у. д. / 55.312888° пн. ш. 27.954937° у. д. / 55.312888; 27.954937
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Полацкая япархія 
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. (мураўёўка) у Парэччы Царкоўным. Знаходзіцца на высокім узгорку над возерам Парэцкім. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царкву Маскоўскага патрыярхату ў Парэччы збудаваў у 1877 годзе рыскі купец Ламаносаў на сродкі, выдзеленыя ўладамі Расейскай імпэрыі. Царква будавалася сьпехам і няякасна, таму тройчы (у 1888, 1890 і 1895 гадох) яе рамантавалі. Рамонт у 1890 годзе быў вынікам урагану, які значна пашкодзіў дах. Захаваўся здымак царквы з збораў Яна Балзункевіча, зроблены на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая набыла арыгінальны разьвязак. Малітоўная заля — высокі 8-гранны аб’ём, завершаны невялікім купалам-цыбулінай (раней магутным сьціснутым купалам-цыбулінай зь невялікім купалам-цыбулінай наверсе). Да яе праз кароткую і нізкую трапезную далучаецца 3-ярусная (2 васьмерыка на чацьверыку) званіца, якая таксама завяршаецца купалам-цыбулінай. Арыгінальныя купалы былі зялёнага колеру. Да 5-граннай апсыды з бакоў далучаюцца нізкія рызьніцы. Грані фасадаў завяршаюцца паўкруглымі закамарамі, праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, апярэзваюцца аркатурнымі фрызамі, падзяляюцца кутнімі лапаткамі[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.