Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Шклоў)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Васкрасенская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Шклоў |
| Каардынаты | 54°11′14,40″ пн. ш. 30°19′16,30″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата заснаваньня | 1702 |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Шклове. Знаходзілася ў Старым Месьце, на Замкавай вуліцы. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву, да нашага часу захаваліся падмуркі. Твор архітэктуры магілёўскага барока.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1701 годзе паведамляецца, што «шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых». У царкве шанаваўся абраз Багародзіцы, якая паводле паданьня, зьявілася тут у 1640 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць. Гістарычныя крыніцы гэтага пэрыяду называюць царкву як Уваскрасенскую, пры якой дзеяў адпаведна Ўваскрасенскі манастыр.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У пачатку 1960-х гадоў яны ўзарвалі помнік.
У 2003 годзе навукоўцы з Акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам прафэсара, доктара гістарычных навук Вольгі Ляўко праводзілі археалягічныя дасьледваньні падмуркаў царквы[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- 1940-я гг.
- 1940-я гг.
- 1940-я гг.
- 1940-я гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Рынкавая (Уваскрасенская) царква, ARCH-СПАДЧЫНА
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Наша слова. № 18 (1065), 2.05.2012 г.