Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Ашмяны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Уваскрасенская царква
Уваскрасенская царква
Краіна Беларусь
Места Ашмяны
Каардынаты 54°25′27.98″ пн. ш. 25°56′10.12″ у. д. / 54.4244389° пн. ш. 25.9361444° у. д. / 54.4244389; 25.9361444Каардынаты: 54°25′27.98″ пн. ш. 25°56′10.12″ у. д. / 54.4244389° пн. ш. 25.9361444° у. д. / 54.4244389; 25.9361444
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Лідзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d] і расейска-бізантыйскі стыль[d]
Аўтар праекту Мікалай Міхайлавіч Чагін[d]
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Ашмянах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1915 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Ашмянах збудавалі на месцы зьнішчанага расейскімі ўладамі касьцёла і кляштару дамініканаў, каб сьцерці памяць пра ўчыненую расейскімі карнікамі разьню жанчынаў і дзяцей у час здушэньня вызвольнага паўстаньня[1]. Дазвол на пабудову выдалі 7 сакавіка 1873 году. Каштарыс і праект зацьвердзілі ў 1875 годзе (аўтар праекту расейскі архітэктар Мікалай Чагін). Будаваньне вялося ў верасьні 1873 — жніўні 1883 году. 4 верасьня 1883 году царкву асьвяціў архіяпіскап літоўскі і віленскі Аляксандар. У 1894 годзе на царкву выдзелілі суму ў 600 рублёў паводле духоўнага тэстамэнту П. Медынцавай.

У 1934 годзе сьвятаром быў рэлігійна-грамадзкі дзяяч беларускага замежжа Мікалай Лапіцкі (1907—1976). У 1964 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву (тутэйшы касьцёл зачынілі яшчэ ў 1948 годзе). У 1990 годзе будынак перадалі вернікам. Зноў дзейнічае зь лютага 1992 году. Прастольнае сьвята — Вялікдзень. Улетку 2001 году пры царкве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё капліцы, прысьвечанай 2000-годзьдзю хрысьціянства, на якім быў япіскап наваградзкі і лідзкі Гурый.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм зь нізкімі прастакутнымі бакавымі прыдзеламі і апсыдай. Над сяродкрыжжам — 8-гранны сьветлавы барабан пад пакатым шатровым дахам, завершаным купалам-цыбулінай на глухім 8-гранным барабане. Над прытворам узвышаецца 8-гранны ярус шатровай званіцы з купалам-цыбулінай. Крылы прытвораў накрываюць 2-схільныя дахі. Тры ўваходы (галоўны і 2 бакавыя) маюць выгляд манумэнтальных парталаў з кілепадобнымі аркамі. Сьцены падзяляюцца лапаткамі, апяразаюцца буйнымі аркатурнымі фрызамі. Сымэтрыя архітэктурных роўніцаў падкрэсьліваецца лучковымі аконнымі праёмамі і роўнымі ліштвамі.

У інтэр’еры пануе 2-сьветлавая прастора сяродкрыжжа, у якое пры дапамозе ветразевай канструкцыі адкрываецца 8-гранны барабан[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 125

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 688 с.: іл. ISBN 985-6302-54-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]