Царква Ісуса Хрыста (Беларусь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Супольнасьць хрысьціянаў поўнага Эвангельля «Царква Ісуса Хрыста» — першая поўнаэвангельская царква на Беларусі. Паўстала ў 1991 годзе. Старшым пастарам — Барыс Чарнаглаз.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква знаходзіцца ў Бараўлянах па адрасе вул. Бярозавы гай, 100[1].

Уваходзіць у Аб’яднаньне супольнасьцяў хрысьціянаў поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавальнікамі царквы зьяўляюцца супругі Вэніямін і Нэлі Брух, якія пачалі ладзіць эвангелізацыйныя сходы будучых прыхаджанаў у тэатры імя Янкі Купалы зь сярэдзіны ліпеня 1991 году. У лютым 1992 году царква была афіцыйна зарэгістраваная. Празь пяць год пасьля заснаваньня яна мела 739 чальцоў[2].

Да пачатку XXI стагодзьдзя царква ладзіла мноства вулічных служэньняў, былі праведзеныя першыя эвангелізацыйныя намётавыя служэньні. У 1997 годзе колькасьць чальцоў царквы дасягнула 1000 чалавек.

У 2000 годзе царква была пазбаўленая памяшканьня для правядзеньня набажэнстваў і вымушаная была праводзіць службы па хатніх групах, неаднаразова набажэнствы адбываліся на вольным паветры, на адной з плошчаў Менску. Кіраўнікі царквы падвяргаліся судоваму перасьледу[2].

У 2002 годзе заснавальнік царквы Вэніямін Брух атрымаў пакліканьне да апостальскага служэньня і перадаў пастарскае служэньне Барысу Чарнаглазу.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Наши Координаты (рас.). «Царква Ісуса Хрыста». Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ а б История Церкви (рас.). «Царква Ісуса Хрыста». Праверана 31 кастрычніка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]