Перайсьці да зьместу

ЦСКА 1948 Сафія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЦСКА 1948
Поўная назва ФК ЦСКА 1948 София
Заснаваны 2016
Горад Сафія, Баўгарыя
Стадыён Бістрыца
Умяшчальнасьць: 4000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая прафэсійная ліга
 · 2025—2026 2 месца
cska1948.bg (баўг.)

«ЦСКА 1948» (па-баўгарску: ЦСКА 1948) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Сафіі. Заснаваны ў 2016 годзе. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на стадыёне Бістрыца. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць чырвоны і белы.

Клюб быў заснаваны 19 ліпеня 2016 году на сходзе ў Цэнтральным вайсковым клюбе ў Сафіі. Аднак, першыя два гады статус каманды заставаўся аматарскім.

На пачатку сэзону 2018—2019 гадоў дзеля ўдзелу ў Другой прафэсійнай лізе ЦСКА-1948 пераехаў на стадыён імя Васіла Леўскага праз больш высокі ўзровень лігі. Таксама была зробленая моцны адбор прафэсійных гульцоў, бо мэтай на сэзон была кваліфікацыя ў Першую прафэсійную лігу. Пасьля чатырох тураў трэнэр Валянцін Іліеў, які кіраваў клюбам ад самага пачатку, быў заменены на Петка Петкава. У выніку клюб фінішаваў чацьвертым, толькі тры пункты аддзялілі каманду ад таго месца, якое б дало мажлівасьць трапіць у матчы ў сутык за выхад у эліту. ЦСКА-1948 моцна пачаў наступны сэзон, у якім першая параза была зазнаная толькі ў дзясятым туры, калі «вайскоўцы» саступілі «Літэксу» зь лікам 1:0.

ЦСКА-1948 гарантаваў сабе месца ў найвышэйшай лізе ў сэзоне 2020—2021 гадоў пасьля таго, як фінішаваў першым у другім дывізіёне. 2 чэрвеня было абвешчана, што Красімір Балакаў стане трэнэрам на новы сэзон, а 30 чэрвеня клюб прадставіў новы лягатып у рамках падрыхтоўкі да дэбюту ў Першай прафэсійнай лізе. 7 жніўня 2020 году каманда сустрэлася з ЦСКА ў «вайсковым» дэрбі ў сваім першым матчы ў найвышэйшым дывізіёне. Гэты матч скончыўся ўнічыю зь лікам 2:2[1]. У наступыя сэзоны каманда замацавалася ў лізе, часта фінішуючы ў першай шасьцёрцы чэмпіянату. Да 2022 году кіраўніцтва клюбу трымалася стратэгіі гуляць толькі баўгарскімі футбалістамі[2], але пасьля гэтая філязофія была скасаваная. У сэзоне 2022—2023 гадоў каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі дасягнула фіналу Кубка Баўгарыі, выбіўшы сталічны «Лякаматыў» у паўфінальным супрацьстаяньні. У 2025 годзе з гарадзенскага «Нёману» да каманды далучыўся Ягор Пархоменка, які, такім чынам, стаў першым беларусам у складзе клюбу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]