Хіфумі Абэ
| Хіфумі Абэ | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-японску: 阿部 一二三 |
| Нарадзіўся | 9 жніўня 1997 (29 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | дзюдаіст |
Хіфумі Абэ (па-японску: 阿部 一二三; нар. 9 жніўня 1997 году) — японскі дзюдаіст, які выступае ў паўлёгкай вагавай катэгорыі да 66 кг. Двухразовы Алімпійскі чэмпіён (2020, 2024), а таксама шматразовы чэмпіён сьвету. Ягоная малодшая сястра Ута таксама ёсьць слыннай дзюдаісткай.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Абэ стаў вядомым на нацыянальным узроўні пасьля Кадаканскага кубка 2014 году, свайго першага турніру сярод дарослых, дзе ён стаў наймалодшым пераможцам у веку 16 гадоў і першым вучнем сярэдняй школы за дзесяць гадоў, які выйграў узяў кубак[1]. Ягоная перамога была нечаканай, асабліва ў трэцім раўндзе, калі ён перамог Масаакі Фукуоку менш чым за дзьве хвіліны іпонам, выканаўшы укі-атосі. У фінале ён перамог Юкі Нісіяму[2]. У 2015 годзе ён выступіў на чэмпіянаце Японіі, усё яшчэ быўшы шкаляром. Абэ перамог Юкі Хасігуці па сідо ў першым баі, але затым зазнаў паразу ад Кенгі Такаіці за ўсяго паўтары хвіліны, таму Абэ давялося задаволіцца бронзавым мэдалём[3][4].

На чэмпіянаце Японіі ў 2016 годзе ён перамог Масасі Эбінуму ў паўфінале, а затым здабыў тытул. Не зважаючы на гэтую перамогу, Масасі Эбінума быў абраны дзеля абароны гонару Японіі на летнія Алімпійскія гульні ў Рыю-дэ-Жанэйру. У ліпені Абэ выйграў новы турнір Вялікага шлема ў Цюмені, а ў канцы году стаў пераможцам Кубка Дзігора Кано. На чэмпіянаце сьвету 2017 году ў Будапэшце ён перамог усіх сваіх супернікаў і ўзяў залаты мэдаль, а ў канцы года ён выйграў свой трэці Кубак Дзігора Кано. На чэмпіянаце сьвету 2018 году ў Баку, у фінале ў вагавай катэгорыі да 66 кг, атрымаў перамогу ва ўсіх сваіх паядынках і здабыў другі залаты мэдаль на сусьветных чэмпіянатах. Праз год на чэмпіянаце сьвету на родняй зямлі ў Японіі ён нечакана ўзяў толькі бронзавы мэдаль. У паўфінале яго выбіў зямляк Ёсіра Маруяма. У 2021 годзе Абэ заваяваў залаты мэдаль на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў той самы дзень, калі ягоная малодшая сястра Ута стала ўладальніцай залатога мэдаля ў сваёй катэгорыі[5]. У 2022 годзе вярнуў сабе званьне чэмпіёна сьвету на турніры ў Ташкенце. Абэ выйграў пяць паядынкаў, а ў фінале дужыўся супраць свайго крыўдзіцеля Маруямы. Абэ контаратакай на спробу ауці-гары з боку Маруямы паваліў суперніка на татамі і атрымаў за гэта ваза-ары[6].
Як дзейны алімпійскі чэмпіён па заваяваньня другога залатога мэдаля на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы, Абэ трапіў на чэмпіянат сьвету 2025 году ў Будапэшце як фаварыт у мужчынскай катэгорыі да 66 кг[7]. Аднак у чвэрцьфінале Абэ нечакана саступіў таджыку Абіду Джэбаву[8]. Дзюдаіст у выніку праз суцяшальны турнір атрымаў бронзавы мэдаль.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Judo News: Teen "Kodokan Cup Winners" expected to make big impact at Grand Slam Tokyo 2014]. judotalk.com.
- ↑ Stock Photo – Chiba Port Arena, Chiba, Japan. 8th Nov, 2014. (L-R) Yuki Nishiyama, Hifumi Abe, Yuito Yoshida, Tomofumi Takajo, NOVEMBER 8, 2014 – Judo : Kodokan Cup 2014 Men's −66kg victory. Alamy.
- ↑ Senbatsu Nippon Judo results. judo.or.jp.
- ↑ Ebinuma picks up more judo gold // Japan Times, 05.04.2015 г.
- ↑ Olympics: Japan’s Abe siblings complete historic judo double. Kyodo News (25.07.2021).
- ↑ Tashkent World Championships Senior 2022. judobase.ijf.org.
- ↑ Who are the top male favourites for the 2025 Worlds. judoinside.com.
- ↑ Uta Abe in the finals, Hifumi for bronze. judoinside.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на IJF
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Японіі
- Узнагароджаныя мэдалём Пашаны з пурпурнай стужкай
- Японскія дзюдаісты
- Дзюдаісты і дзюдаісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году
- Дзюдаісты і дзюдаісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году