Хёна
Hyuna | |
| 김현아 | |
| Дата нараджэньня | 6 чэрвеня 1992 (33 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Сэул |
| Грамадзянства | Рэспубліка Карэя |
| Месца вучобы | |
| Прафэсія | сьпявачка, танцорка |
| Гады дзейнасьці | ад 2007 |
| Псэўданімы | Kim Hyun-a |
| Сябра ў | 4Minute[d], Trouble Maker[d], Wonder Girls[d], 4 Tomorrow[d] і Triple H[d] |
| Жанры | K-pop |
| Вакал | кантральта[d] |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Псэўданімы | Hyuna |
| Лэйблы | Cube Entertainment |
| Подпіс |
|
Кім Хён-А (Kim Hyun-a; па-карэйску: 김현아, Hanja: 金泫雅; нарадзілася 6 чэрвеня 1992, Сэул) — паўднёвакарэйская сьпявачка, танцорка, мадэлька, удзельніца гурта 4Minute. Стала вядомая пасьля зьяўленьня ў рэпэра PSY ў кліпе Gangnam Style ў якасьці танцоркі. Да сярэдзіны 2007 году ўдзельнічала ў гурце Wonder Girls.
Кім Хёна зьяўляецца адной з самых сэксуальных карэянак па вэрсіі «PlayBoy». Таксама яна мае тытул «самыя гарачыя зоркі да 21» Billbord.
9 жніўня 2015 Cube выдаў трэйлер да новага альбому Хёны A+ з абмежаваньнем 19+.
Хёна зьнялася ў фотасэсіі для верасьнёўскага часопіса «CeCi».
Галоўная песьня атрымала назву «Because I’m The Best». Песьня будзе выкананая разам з Ільхунам з BTOB. 20 жніўня выйшаў тызер на песьню «Because I’m The Best».
«Myeong Dan Gong Gae 2015» прадставіў ТОП-30 знакамітых кабет з самымі прыгожымі постацямі, дзе Хёна заняла 18 радок.
1 кастрычніка песьня «Because I’m The Best» заняла трэці радок у ТОПе сусьветных песень. Альбом A+ займае другі радок сусьветных альбомаў паводле вэрсіі Billboard.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2011 — Bubble Pop!
- 2012 — Melting
- 2014 — A Talk
- 2015 — A+
