Перайсьці да зьместу

Хуткія шахматы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хуткія шахі»)

Ху́ткія ша́хматы (альбо хуткія шахі) — адмена шахматаў, дзе кожны з бакоў атрымлівае на ход менш часу, чым у звычайных шахматах. Гэта азначае, што ў распараджэньні кожнага з гульцоў меней за 60 хвілінаў на 60-хадовую партыю, а часам і таго меней. Паводле кантролю часу хуткія шахматы дзеляцца дадаткова на непасрэдна хуткія, бліц ды імгненныя; у пэўных сытуацыях выкарыстоўваецца так званы «армагедон», дзе гульцы розных колераў маюць розны запас часу.

Па хуткіх шахматах і бліцы ладзяцца асобныя чэмпіянаты сьвету, хоць і менш прэстыжныя за чэмпіянат сьвету па клясычных шахматах. Тытулам чэмпіёна ў хуткіх шахах валодае ўкраінец Васіль Іванчук, у бліцы — расеец Сяргей Каракін; абодвума жаночымі тытуламі валодае ўкраінка Ганна Музычук.

Характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле кантролю часу гульня ў шахматы меней чым па 60 хвілінаў на 60 хадоў падзяляецца на чатыры катэгорыі. Таксама пасьля кожнага ходу можа дадавацца дадатковы час.

Хуткія шахматы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кожны гулец у хуткіх шахах атрымлівае час ад 10 да 60 хвілінаў[1]. Пасьля кожнага ходу можа дадавацца дадатковы час: напрыклад, 10 сэкундаў за ход. У гэтым выпадку запас часу для кожнага гульца з улікам дададзенага часу павінен быць ад 10 да 60 хвілінаў[1].

На чэмпіянаце сьвету па хуткіх шахматах гульцы маюць па 15 хвілінаў і па 10 сэкундаў за кожны ход, пачынаючы зь першага[2].

Кожны гулец у бліцы мае да 10 хвілінаў на партыю[1], таксама без альбо з дадаваньнем часу пасьля кожнага ходу. У апошнім выпадку найчасьцей абіраецца варыянт па тры хвіліны на партыю з двухсэкундным павелічэньнем. Агульны час гульца ў партыі з 60 хадоў у такім разе ня мусіць перавышаць 10 хвілінаў[1].

На чэмпіянаце сьвету па бліцы гульцы маюць па 3 хвіліны і па 2 сэкунды за кожны ход, пачынаючы зь першага[2].

Імгненныя шахматы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кожны гулец у імгненных шахматах мае да 3 хвілінаў па партыю з 40 хадоў[3][4]. Найбольш распаўсюджаны варыянт — 2 хвіліны з даданьнем аднае сэкунды або 1 хвіліна з даданьнем дзьвюх сэкундаў.

З розных прычынаў імгненныя шахматы асабліва папулярныя ў он-лайне. Па-першае, недахоп часу не дазваляе апанэнту карыстацца кампутарнымі праграмамі аналізу. Да таго ж он-лайн-гульня пазбаўленая такіх праблемаў гульні на сапраўднай дошцы, як выпадковае крананьне і раскіданьне фігураў пры хуткіх рухах.

Гэты варыянт гульні абавязкова сканчаецца перамогай аднаго з бакоў, бо чорным у выпадку нічыёй залічваецца перамога. У якасьці кампэнсацыі ж белыя маюць болей часу на партыю. Распаўсюджанымі варыяцыямі ёсьць шэсьць хвілінаў для белых і пяць для чорных альбо пяць і чатыры адпаведна. Пасьля кожнага ходу можа дадавацца дадатковы час[5]. Шахматны «армагедон» звычайна ўжываецца на спаборніцтвах, дзе пераможца ня быў выяўлены.

Да зьяўленьня лічбавых гадзіньнікаў стандартам для хуткіх шахаў ці бліцу быў кантроль па пяць хвілінаў на партыю. А да зьяўленьня шахматных гадзіньнікаў увогуле час кантраляваўся судзьдзём, які агучваў яго кожныя 10 сэкундаў.

У 1988 року амэрыканскі гросмайстар Ўолтэр Браўн заснаваў Сусьветную асацыяцыю бліц-шахматаў.

У гульнях з абмежаваным кантролем часу ягонае сканчэньне для аднаго з гульцоў азначае паразу, акрамя тых выпадкаў, калі супернік ня мае дастаткова матэрыялу, каб паставіць мат (у такім разе партыя сканчаецца ўнічыю). «Параза па часе» распаўсюджваецца і на клясычныя шахі, аднак там здараецца нашмат радзей.

Агульнапрынятым на спаборніцтвах па хуткіх шахматах лічыцца правіла «недазволенага ходу»: калі гулец робіць ход немагчымы ход (напрыклад, ход іншай фігурай у той час, як ягоны кароль знаходзіцца пад шахам), ягоны супернік можа паведаміць пра гэта і запатрабаваць прысуджэньня яму перамогі.

У турнірах, дзе патрэбна вызначыць канчатковае становішча ўдзельнікаў, можа выкарыстоўвацца сэрыя з партыяў са скарочаным кантролем часу, звычайна дзьве партыі — па адной кожным колерам. У шахбоксе таксама выкарыстоўваецца варыянт гульні ў хуткія шахі.

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Неафіцыйныя сусьветныя спаборніцтвы па хуткіх шахматах ладзяцца з 1970 року; чэмпіянаты сьвету пад эгідай ФІДЭ існуюць з канца 1980-х.

Першым чэмпіёнам сьвету па «актыўных шахматах» у 1988 року стаў Анатоль Карпаў, неўзабаве турнір стаў звацца чэмпіянатам па хуткіх шахматах[6]. У гэтым жа годзе першым чэмпіёнам сьвету па бліцы стаў Міхаіл Таль[7].

У 1992 року адбыліся першыя жаночыя чэмпіянаты ФІДЭ па хуткіх шахматах і бліцы. Абодва тытулы заваявала вугорская гросмайстарка Жужа Полгар[8].

З 2012 року ФІДЭ ладзіць чэмпіянаты па хуткіх шахах і бліцы ў адзін пэрыяд.

Чэмпіёны сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Хуткія шахматы
ІмяРокКраіна
1Анатоль Карпаў1988[6]СССР СССР
2Гары Каспараў2001[9]Расея Расея
3Вішванатан Ананд2003[10]Індыя Індыя
4Сяргей Каракін2012[11]Расея Расея
5Шахрыяр Мамэд’яраў2013[12]Азэрбайджан Азэрбайджан
6Магнус Карлсэн2014[13]Нарвэгія Нарвэгія
7Магнус Карлсэн2015[14]Нарвэгія Нарвэгія
8Васіль Іванчук2016[15][16]Украіна Украіна
Хуткія шахматы (жанчыны)
ІмяРокКраіна
1Жужа Полгар1992[8]Вугоршчына Вугоршчына
2Антаанэта Стэфанава2012[17]Баўгарыя Баўгарыя
3Кацярына Лагно2014[18]Украіна Украіна
4Ганна Музычук2016[19][16]Украіна Украіна

Бліц
ІмяРокКраіна
1Міхаіл Таль1988[20]СССР СССР
2Аляксандар Грышчук2006[21][22]Расея Расея
3Васіль Іванчук2007[23]Украіна Украіна
4Леньер Дамінгес2008[24]Куба Куба
5Магнус Карлсэн2009[25]Нарвэгія Нарвэгія
6Лявон Аранян2010[26]Армэнія Армэнія
7Аляксандар Грышчук2012[27]Расея Расея
8Ле Кўанг Льем2013[28]Віетнам Віетнам
9Магнус Карлсэн2014[29]Нарвэгія Нарвэгія
10Аляксандар Грышчук2015[30]Расея Расея
11Сяргей Каракін2016[31]Расея Расея
Бліц (жанчыны)
ІмяРокКраіна
1Жужа Полгар1992[8]Вугоршчына Вугоршчына
2Кацярына Лагно2010[32]Украіна Украіна
3Валянціна Гуніна2012[17]Расея Расея
4Ганна Музычук2014[33]Славенія Славенія
5Ганна Музычук2016[31]Украіна Украіна
  1. 1 2 3 4 FIDE Handbook — E.I. Laws of Chess — For competitions starting on or after 1 July 2014 — Appendices. World Chess Federation. Праверана 2014-07-27 г.
  2. 1 2 Regulations for the FIDE World Blitz Championship 2015 & FIDE World Rapid Championship 2015. FIDE (2015). Праверана 18 студзеня 2016 г.
  3. ICC Help: bullet. ICC. Праверана 6 кастрычніка 2016 г.
  4. Why are there three different ratings in Live Chess?. chess.com. Праверана 6 кастрычніка 2016 г.
  5. Armageddon Tiebreakers. about.com. Праверана 18 студзеня 2016 г.
  6. 1 2 Rapid Chess. Business World (2013-01-06). Праверана 2015-10-15 г.
  7. Blitz Championship History (archived) Архіўная копія ад 24 сьнежня 2008 г.
  8. 1 2 3 1992 Women’s World Rapid and Blitz Championship
  9. The title isn’t exactly a historic one, Kasparov’s in 2001 was the first.
  10. FIDE announcement that Anand is World Rapid Champion
  11. World Rapid Championship 2012, Karjakin wins
  12. Shakhriyar Mamedyarov became the World Rapid Chess Champion
  13. Magnus Carlsen wins FIDE World Rapid Championship!
  14. Magnus Carlsen wins 2015 FIDE World Rapid Championship!
  15. Vassily Ivanchuk is new World Champion in Rapid Chess
  16. 1 2 Double gold for Ukraine in FIDE World Rapid Championship
  17. 1 2 FIDE Archive: Women's World Rapid and Blitz Championships 2012
  18. Kateryna Lagno crowned Women’s World Rapid Champion
  19. FIDE "Women" World Rapid Ch. 2016 Final Ranking after 12 Rounds
  20. World Champion Eliminated From Blitz Chess Tournament
  21. FIDE Announcement of World Blitz Championship 2006
  22. FIDE World Blitz Championship
  23. FIDE announcement of World Blitz Chess Championship 2007
  24. Dominquez wins World Blitz Championship!
  25. Magnus Carlsen wins blitz championship
  26. FIDE Archive: World Blitz Championships - Finals
  27. World Blitz Championship 2012, Grischuk wins. FIDE (2012-07-09). Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
  28. Le Quang Liem is the World Blitz Chess Champion
  29. Magnus won the World Blitz Championship 2014
  30. Alexander Grischuk is a new World Blitz Champion
  31. 1 2 Karjakin wins FIDE World Blitz Championship, double gold for Anna Muzychuk
  32. GM Kateryna Lahno wins the Women's World Blitz Championship 2010. Fide.com (2010-09-18). Праверана 2013-12-08 г.
  33. Anna Muzychuk is Women's World Blitz Champion

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]