Андрэй Худык
| Андрэй Худык | |
| 6-ы міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 14 верасьня 2017 — 22 красавіка 2024 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас |
| Папярэднік | Андрэй Каўхута |
| Наступнік | Сяргей Масльяк |
| Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму | |
| 28 лютага 2013 — 18 красавіка 2014 | |
| Папярэднік | Барыс Казялкоў |
| Старшыня выканкаму Лідзкага раёну | |
| 2004 — 4 лютага 2011 | |
| Старшыня выканкаму Зьдзецельскага раёну | |
| 2002 — 2004 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1959 сяло Астраўчане, Камянец-Падольскі раён, Хмяльніцкая вобласьць, Украінская ССР, СССР |
| Адукацыя | Ленінградзкі сельскагаспадарчы інстытут (1987), Расейская акадэмія дзяржаўнай службы (2006) |
| Бацька | Павал Худык |
Андрэ́й Па́ўлавіч Худык (нар. 1959, с. Астраўчане, Хмяльніцкая вобласьць, цяпер Украіна) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь.
6-ы міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь (2017—2024).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку 1980-х гадоў працаваў на Камянец-Падольскім цэмэнтным заводзе (Хмяльніцкая вобласьць, Украінская ССР). Затым служыў у Савецкім войску. Пазьней працаваў у калгасах Іўеўскага раёну (Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР). У 1987 годзе скончыў Ленінградзкі сельскагаспадарчы інстытут. У 1999 годзе ўзначаліў Браслаўскі харчовы камбінат (Віцебская вобласьць, Беларусь). З 2002 году стаў 1-м намесьнікам старшыні выканкаму Ваўкавыскага раёну (Гарадзенская вобласьць). Пазьней стаў старшынём выканкаму Зьдзецельскага раёну. У 2004 годзе ўзначаліў выканкам Лідзкага раёну. У 2006 годзе скончыў Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы. 4 лютага 2011 году атрымаў прызначэньне намесьнікам старшыні выканкаму Гарадзенскай вобласьці. 28 лютага 2013 году заняў пасаду старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму[1]. 18 красавіка 2014 году яго прызначылі намесьнікам кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2]. 14 верасьня 2017 году стаў 6-м міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь[3].
4 чэрвеня 2018 году міністар Андрэй Худык прапанаваў накіраваць выплаты ад экалягічнага падатку на будаўніцтва ачышчальных збудаваньняў для ачысткі прамысловых сьцёкаў, каб вывесьці з выкарыстаньня палі фільтрацыі «ў невялікіх гарадах, такіх як Зьдзецел, Ашмяны»[4].
Займаў гэтую пасаду да 22 красавіка 2024 году[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Аліна Сава. Новы старшыня гарвыканкаму мае ордэн і шмат чаго ведае пра інвэстыцыі // Анлайн-газэта «Твой стыль», 1 сакавіка 2013 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
- ↑ Ягор Марціновіч. Мэра Горадні Андрэя Худыка прызначылі намесьнікам кіраўніка спраў прэзыдэнта // Газэта «Наша ніва», 18 красавіка 2014 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
- ↑ Прызначаны новы кіраўнік Мінпрыроды // Газэта «Новы час», 14 верасьня 2017 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
- ↑ Андрэй Худык: Сродкі ад экалягічнага падатку павінны накіроўвацца на прыродаахоўныя мерапрыемствы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 чэрвеня 2018 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 22 апреля 2024 года № 167 «Об А. П. Худыке»
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| ||||||||