Хтосьці любіць гарачае
Хтосьці любіць гарачае[12] (па-ангельску: Some Like It Hot) — музычная камэдыя рэжысэра і прадусара Білі Ўайлдэра, адна з цэнтральных работ рэжысэра.
У галоўных ролях зьняліся Тоні Кэртыс, Джэк Леман і Мэрылін Манро. Сцэнар камэдыі быў створаны па матывах францускага фільма Фанфары каханьня і яго аднайменнае пераробкі 1951 году, зьнятага ў Нямеччыне. Карціна пра прыгоды двух музыкаў, вымушаных хавацца ў жаночым абліччы ад гангстэраў; дзеяньне разгортваецца ў ЗША ў часы сухога закона. У пракат карціна выйшла 29 сакавіка 1959 году, пры бюджэце ў $ 2,8 млн сабрала толькі ў Паўночнай Амэрыцы каля $ 7 млн. З карціны пачалася шматгадовае пасьпяховае супрацоўніцтва Джэка Лемана зь Білі Ўайлдэрам. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» і тры прэміі «Залаты Глёбус». Амэрыканскі інстытут кінамастацтва абвесьціў яго найлепшай камэдыяй усіх часоў у ЗША. Песьні, выкананыя ў фільме, у прыватнасьці «I Wanna Be Loved by You», набылі вялікую папулярнасьць. Фразы герояў увайшлі ў гутарковую ангельскую мову.
Прэм’ерны паказ фільма Хтосьці любіць гарачае ў беларускай агучцы адбыўся ў 2018 годзе[13].

Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/pol-zartem-pol-serio
- ^ http://www.imdb.com/title/tt0053291/
- ^ а б https://www.filmaffinity.com/en/film353180.html
- ^ а б в выгрузка зьвестак Freebase — Гугл.
- ^ а б в г д е ё ж з і к http://www.ofdb.de/film/8332,Manche-m%C3%B6gen's-hei%C3%9F
- ^ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=26186.html
- ^ а б в г д е ё ж з http://www.imdb.com/title/tt0053291/fullcredits
- ^ а б в г д http://www.bbfc.co.uk/releases/some-it-hot-1959
- ^ а б в http://www.virtual-history.com/movie/film/1819/some-like-it-hot
- ^ а б в г д е ё ж з і Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Lexicon of international films (ням.) — Zweitausendeins.
- ^ Хтосьці любіць гарачае на Кінакіпа
- ^ Запрашаем першымі паглядзець легендарную камедыю «Хтосьці любіць гарачае» у беларускамоўным агучваньні ад студыі Gavarun_by!
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшы камэдыйны фільм альбо м’юзыкал
- Фільмы 1959 году
- Фільмы ЗША 1959 году
- Рамантычныя кінакамэдыі ЗША
- Кінакамэдыі 1959 году
- Драматычныя фільмы 1959 году
- Камэдыйна-драматычныя фільмы ЗША
- Музычныя фільмы ЗША
- Гангстэрскія фільмы ЗША
- Фільмы пра мафію
- Фільмы пра чыгунку
- Чорна-белыя фільмы ЗША
- Нацыянальны рэестар фільмаў ЗША
- Выдатныя фільмы Роджэра Эбэрта
- Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Gavarun.by
- Фільмы на ангельскай мове