Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз — Чэхаславацкая народная партыя
Выгляд
Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз — Чэхаславацкая народная партыя | |
![]() | |
Лідэр партыі | Марыян Юрачка[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 1919 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | хрысьціянская дэмакратыя[d], сацыяльны кансэрватызм, зялёны кансэрватыўзм[d] і праэўрапеізм[d] |
Колькасьць | 27 662 |
Афіцыйны сайт | kdu.cz |
Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз — Чэхаславацкая народная партыя (па-чэску: Křesťanská a demokratická unie – Československá strana lidová) — хрысьціянска-дэмакратычная[2][3] палітычная партыя ў Чэхіі. Партыя мела сваім прадстаўнікоў практычна ў кожных чэскіх урадах з 1990 году. На парлямэнцкіх выбарах 2006 году партыя атрымала 7,2% галасоў, здабыўшы пры гэтым 13 месцаў з 200, але на парлямэнцкіх выбарах 2010 году колькасьць галасоў за партыю зьнізілася да 4,4%, у выніку чаго яны страцілі ўсе свае месцы ў парлямэнце. На парлямэнцкія выбары 2021 году партыя ішла ў кааліцыі з Грамадзянскай дэмакратычнай партыяй і ТОП 09, здабыўшы 23 дэпутацкія мандаты.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Administrativní registr ekonomických subjektů
- ^ Nordsieck, Wolfram (2017). «Czechia». Parties and Elections in Europe.
- ^ José Magone (2010). «Contemporary European Politics: A Comparative Introduction». Routledge. — С. 456. — ISBN 978-0-203-84639-1.