Перайсьці да зьместу

Хобнае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хобнае
лац. Chobnaje
Дата заснаваньня: перад 1674 годам[a]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Каленкавіцкі
Сельсавет: Вялікааўцюкоўскі
Насельніцтва:
  • 129 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2345
Паштовы індэкс: 247725
СААТА: 3223810036
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°4′54″ пн. ш. 29°45′1″ у. д. / 52.08167° пн. ш. 29.75028° у. д. / 52.08167; 29.75028Каардынаты: 52°4′54″ пн. ш. 29°45′1″ у. д. / 52.08167° пн. ш. 29.75028° у. д. / 52.08167; 29.75028
Хобнае на мапе Беларусі ±
Хобнае
Хобнае
Хобнае
Хобнае
Хобнае
Хобнае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хо́бнае[2] — вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вялікааўцюкоўскага сельсавету.

Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вопіс дакумэнтаў пра Хобнае у фондзе 1603 РДАСА[3].

Найранейшай вядомай пакуль зьвесткай пра паселішча ёсьць запіс у Мазырскім каптуровым судзе, датаваны 18-м сакавіка 1674 году. Паводле дакумэнту, пані Барбара зь Юдыцкіх Лозчына перадавала оўруцкім езуітам зруйнаваную праз ворагаў сваю палову Юравічаў, а таксама вёскі Крышычы, Хобнае і Пеніцу, з абавязкам выплаты ім 10 000 злотых, якія завяшчаў нябожчык муж Міхал Лозка. Яшчэ езуіты атрымалі права на суму ў 11 381 зл., пазычаную розным асобам[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хобнае — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках расейскай рэвізіі 1795 году, сказана, што хутар Каралін, сяло Тульгавічы з рудняй, вёскі Крышыцы, Хобнае, мястэчка і сяло Юравічы[b] былі ўласнасьцю мазырскага войта[c] Адама Стоцкага[6]. Тады ў 28 дварах Хобнага жылі 82 падданых мужчынскага і 83 жаночага полу[7].

У парэформавы пэрыяд Хобнае адміністрацыйна належала да Аўцюцевіцкай воласьці.

На 1909 год у сяле Хобнае налічвалася 144 двары з 961 жыхаром, у аднадворным маёнтку – 15 жыхароў[8].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Хобнае ў складзе Аўцюцевіцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

Напярэдадні Другой сусьветнай вайны ў Хобным было 200 двароў з 700 жыхарамі. У чэрвені 1943 году нямецкія акупанты спалілі вёску і загубілі 39 вяскоўцаў[10].

  1. ^ С. В. Марцэлеў зблытаў беларускае Хобнае з украінскім Хабным ды беспадстаўна сьцьвердзіў, нібы яно згаданае ў 1566 г.[1]
  2. ^ Гэта ўсё – паезуіцкія добры.
  3. ^ Папраўдзе — войскага.
  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 578
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  3. ^ Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў (Масква). Ф. 1603. Воп. 4. А. 256
  4. ^ Załęski S. Jezuici w Polsce. Kraków, 1905. T. 4. Cz. 4: Kolegia i domy założone za królów Jana Kazimierza, Michała, Jana III, obydwóch Sasów i Stanisława Augusta. 1648—1773. S. 1547
  5. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  6. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
  7. ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 83-87адв.
  8. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 209
  9. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
  10. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 401