Хлярыд амонію
| Хлярыд амонію | |
Хімічная структура | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хімічная формула | NH4Cl |
| Фізычныя характарыстыкі | |
| Малярная маса | 53.5 г/моль |
| Шчыльнасьць | 1.526 г/см³ |
| Тэрмічныя характарыстыкі | |
| Тэмпэратура плаўленьня | 338 °C |
| Тэмпэратура сублімацыі | 338 (з раскл.) °C |
| Тэмпэратура кіпеньня | 520 °C |
| Энтальпія ўтварэньня | −314,2 кіляджоўль на моль |
| Ціск пары | 1 ± 1 мм рт.сл.[1] |
| Хімічныя характарыстыкі | |
| Растворнасьць у вадзе | 28.3г/100 мл |
| Клясыфікацыя | |
| Рэгістрацыйны № CAS | 12125-02-9 |
| PubChem | 25517, 12820921, 518533 і 21924987 |
| № Эўрапейскай супольнасьці | 235-186-4 |
| SMILES | |
| InChI | |
| RTECS | BP4550000 |
| ChEBI | 31206 |
| ChemSpider | 23807 |
| Хлярыд амонію ў Вікісховішчы | |
| Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). | |
Нашатыр, хлярыд амонію, NH4Cl — неарганічнае хімічнае злучэньне, соль, утвараемая ў выніку ўзаемадзеяньня аміяку і яго злучэньняў з салянай кісьляй і яе солямі. Белае крышталічнае рэчыва, або дробнакрышталічны парашок, салёны на смак, не мае паху. Крыху гіграскапічны Добра раствараецца ў вадзе. Субліміруецца пры 338°C[2] . Зарэгістраваны ў якасьці харчовага дадатку E510.
Хімічныя ўласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэагуе з лугамі з вылучэньнем аміяку:
- .
Зь нітратам серабра рэагуе з асаджэньнем хлярыду серабра:
- .
Рэагуе зь нітрытам натрыю пры награваньні з утварэньнем хлярыду натрыю, азоту і вады[3]:
- .
Атрыманьне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У прамысловасьці хлярыд амонію атрымліваюць як пабочны прадукт атрыманьня гідракарбаната натрыю па метадзе Сольвэ[4]. Матачны раствор упарваюць да вылучэньня крышталёў хлярыду амонію.
- .
У лябараторыі хлярыд амонію звычайна атрымліваюць узаемадзеяньнем аміяку з салянай кісьлай:
- .
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хлярыд амонію выкарыстоўваецца ў якасьці азотнага ўгнаеньня, у лябараторнай практыцы зь ільдом дае ахладжальную сумесь, якая можа забясьпечыць тэмпературу да -20°C. У харчовай прамысловасьці ў якасьці дадатку Е510 прымяняецца пры вытворчасьці мукі як загушчальнік і эмульгатар, пры вытворчасьці вінаў, лякрыцы, як прыправа да рыбы. У медыцыне вядомы як нашатыр, выкарыстоўваецца для ўзмацненьня дыўрэтыкаў, як замена нашатырнаму сьпірту і інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.cdc.gov/niosh/npg/npgd0029.html
- ↑ ICSC 1051 - AMMONIUM CHLORIDE
- ↑ Лидин, Р.А. Реакции неорганических веществ: справочник/ Р.А. Лидин, В.А. Молочко, Л.Л. Андреева; под редакцией Р.А. Лидина. – 2-е изд., испр. и доп. – М.: Дрофа, 2007. – 637 с.
- ↑ Неорганическая химия : в 3 т. / Ю. Д. Третьяков [и др.]. — М. : Академия, 2004—2007. — Т. 2 : Химия непереходных элементов / А. А. Дроздов, М. Е. Тамм, Ю. Д. Третьяков [и др.]. — 2004. — 368 с.